ГалоўнаяМерапрыемствыДзіўны Пакістан у галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Акіяны: захаванне і рацыянальнае выкарыстанне
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Сонейка”

Дзіўны Пакістан у галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіўны Пакістан у галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя Мерапрыемствы
6–28 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

6 чэрвеня ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выставы “Асобы Пакістана”, прымеркаванай да Дня Незалежнасці Ісламскай Рэспублікі Пакістан.

Пакістан – мультыэтнічная, мультыкультурная і мультымоўная краіна. Яе традыцыі – складанае перапляценне тысячагадовай гісторыі і наватарскіх сучасных элементаў, самабытных культур, звычаяў дзясяткаў народнасцей, якія насяляюць краіну. Культуры Пакістана ўласцівыя шматгалоссе стыляў, глыбіня і тонкі сімвалізм, што выразна прасочваецца ў вобразах жыхароў краіны, а таксама ў малюнках знакавых для яе культуры архітэктурных пабудоў.

Экспазіцыя прадстаўляе працы выбітных пакістанскіх мастакоў Імрана Хана і Зайнеб Хан, а таксама фатографаў Адыля Чышці і Асмара Хусейна.

Імран Хан – знакаміты акварэліст, уладальнік мноства ўзнагарод, пераможца шэрагу нацыянальных конкурсаў. Мастак працуе ў жанры акварэльнага партрэта, пейзажа, адлюстроўвае гістарычную архітэктуру і паўсядзённае жыццё Пакістана. Манеры Імрана ўласціва лёгкасць, яркасць, неперагружанасць дэталямі. Асабліва вядомы мастак віртуознымі і тонка выкананымі партрэтамі, уменнем перадаць характэрныя рысы і асаблівасці традыцыйнага вобраза мадэлей.

Зайнеб Хан – удзельніца шматлікіх выстаў і ўладальніца шэрагу ўзнагарод, у тым ліку мастацкай прэміі імя Заіры Закі (2022). Працы Зайнеб выкананы ў алеі і акрыле. У аўтарскай манеры мастачка адлюстроўвае архітэктуру і пейзажы Пакістана, якія глыбока яе ўразілі, імкнецца перадаць прыгажосць краіны, багатую культуру і маляўнічую атмасферу.

Адыль Чышці – фатограф, выкладчык, эксперт міжнародных конкурсаў, удзельнік міжнародных выстаў, уладальнік мноства ўзнагарод. Яго працы публікаваліся ў такіх прэстыжных выданнях, як Forbes, NatGeo і BBC Hindi. Адыль адлюстроўвае фрагменты вулічнага жыцця, вынікі назіранняў, поўныя жвавасці, эмацыянальнасці, метафарычнасці, – застылыя ў кадры імгненні паўсядзённасці.

Асмар Хусейн – вядомы пакістанскі фатограф, уладальнік мноства ўзнагарод, удзельнік шматлікіх выстаў. Яго партрэты, пейзажы, здымкі архітэктуры захапляюць увагай да дэталяў, эмоцый, натуральнасці. Здольнасць фатографа канцэнтравацца на сутнасці, падтэксце, унутраным пасыле прадмета здымкі асабліва натхняе і матывуе фатографаў-пачаткоўцаў Пакістана і іншых краін.

Дапаўняюць экспазіцыю традыцыйныя прадметы побыту: керамічныя вазы, сталовыя прыборы, сурвэткі, мініяцюрныя скульптуры, вырабы з оніксу, дрэва, медзі, вярблюджай скуры, вышытыя ўручную.

Акварэль, жывапіс, фатаграфія, дэкаратыўнае мастацтва даюць магчымасць прайсціся па вуліцах экзатычнай краіны, скрозь адлегласць пагутарыць з яе вядомымі мастакамі, фатографамі, уразіцца іх знаходкамі і высновамі, загледзецца, захапіцца чарадой партрэтаў жыхароў Пакістана, адчуць разнастайнасць, глыбіню іх паўсядзённай культуры, асаблівую вернасць традыцыям... Выстава стварае сучасны партрэт Пакістана.

Яе арганізатарамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Пасольства Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь.


Палюбавацца самабытнай культурай Пакістана можна да 28 чэрвеня 2023 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам