ГалоўнаяМерапрыемствыВучымся спяваць
Запрашаем на творчыя заняткі “Летні пачастунак”
Процідзеяння гандлю людзьмі: нацыянальны і міжнародны вопыт

Вучымся спяваць

Вучымся спяваць
Іншыя Мерапрыемствы
1 жніўня – 29 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

Тэматычная выстава “Вучымся спяваць“ праходзіць з 1 жніўня па 29 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

На выставачных паліцах прадстаўлены шырокі рад кніг, прысвечаных розным аспектам пастаноўкі голасу, уключаючы тэхнікі дыхання, артыкуляцыі, інтанацыі і выразнасці. Акрамя вучэбных і метадычных дапаможнікаў, у экспазіцыі дэманструюцца нотныя зборнікі з рэпертуарам для вакалістаў усіх галасоў.

Наведаць выставу будзе карысна не толькі прафесіяналам, але і людзям, якія хочуць палепшыць свае навыкі камунікацыі і публічнага выступлення, а таксама тым, хто проста цікавіцца мастацтвам пастаноўкі голасу. Яна дазволіць азнаёміцца з падыходамі і тэхнікамі розных аўтараў, а таксама атрымаць рэкамендацыі па выбары літаратуры для далейшага вывучэння і самаразвіцця.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам