ГалоўнаяМерапрыемствыНацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра
Моцны духам i словам
Валынская разня: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава пра забытую трагедыю ХХ стагоддзя

Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра

Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра
Іншыя Мерапрыемствы
13 ліпеня – 10 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 13 ліпеня ў галерэі “Атрыум” працуе выстава “Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра”.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены архіўныя і сучасныя мастацкія фатаграфіі, сабраныя спецыяльна да стогадовага юбілею. Індывідуальныя стыль і почырк фотамастакоў дазваляюць убачыць мінулае, сучаснасць і будучыню Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праз прызму творчага ўяўлення аўтараў.

Архіўныя фатаграфіі будынка бібліятэкі ў Юбілейным доме на Захар’еўскай вуліцы (сёння праспект Незалежнасці), характэрнае рэтрафота каманды першых супрацоўнікаў бібліятэкі з легендарным дырэктарам Іосіфам Бенцыянавічам Сіманоўскім, зробленае ў 1926 годзе ў дворыку бібліятэкі, архітэктурны шэдэўр свайго часу, будынак бібліятэкі на вуліцы Чырвонармейскай, адкрыты да яе дзесяцігадовага юбілею ў 1932 годзе, вобразна ўзгадаюць мінулае стагоддзе дзейнасці бібліятэкі, нібыта пагартаюць старонкі яе гісторыі.

Фотаздымкі сённяшняй бібліятэкі ў адпаведнасці з архітэктурным рашэннем адлюстроўваюць шматграннасць яе амплуа, каштоўнасць і святло ведаў, бясконцасць пазнавальнага свету. Святло льецца ў вокны, скрозь шкляныя столі і сцены бібліятэкі, зіхаціць у інтэр’ерах, успрымаецца ў адкрытай прасторы, паветры, вячэрняй падсветцы праз выразныя мастацкія фатаграфіі вядомых беларускіх фотамайстроў.

Выстава “Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра” прымеркаваны да 100-годдзя ўстановы і распавядае аб Нацыянальнай бібліятэцы як аб найбуйнейшым інфармацыйным і сацыякультурным цэнтры краіны, унікальным сховішчы нацыянальных дакументаў, установе, якая імкліва відазмяняецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу, а таксама аб супрацоўніках, якія адданы прафесіі і адрозніваюцца сапраўднай любоўю да сваёй справы.


Выстава будзе працаваць да 10 снежня 2023 года.
Дата яго заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
На мерапрыемства ўваход вольны. У астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам