ГалоўнаяМерапрыемствыПісьменнасць у лічбавым свеце: праблемы, дасягненні, перспектывы
Паэт, які скарыў планету Зямля
Спяшайцеся бачыць фарфоравую прыгажосць!

Пісьменнасць у лічбавым свеце: праблемы, дасягненні, перспектывы

Пісьменнасць у лічбавым свеце: праблемы, дасягненні, перспектывы
Іншыя Мерапрыемствы
2 верасня – 2 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 2 верасня па 2 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Пісьменнасць у лічбавым свеце: праблемы, дасягненні, перспектывы”, прымеркаваная да Міжнароднага дня пісьменнасці.

Гэты Дзень адзначаецца штогод 8 верасня, пачынаючы з 1966 года. Ён быў заснаваны ЮНЕСКА па рэкамендацыі Сусветнай канферэнцыі міністраў адукацыі па ліквідацыі непісьменнасці, якая адбылася ў Тэгеране ў верасні 1965 года.

Святкаванне Міжнароднага дня пісьменнасці – гэта магчымасць нагадаць грамадству пра важнасць пісьменнасці ў кантэксце чалавечай годнасці і праў чалавека, а таксама з мэтай актывізацыі намаганняў па стварэнні больш пісьменных і ўстойлівых грамадстваў.

Прапанаваная чытачам выстава налічвае каля 80 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Дакументы раскрываюць шматгранную дзейнасць ААН, ЮНЕСКА і іншых міжнародных арганізацый, накіраваную на павышэнне ўзроўню пісьменнасці ва ўсім свеце.

Прадстаўленая экспазіцыя пазнаёміць чытача з міжнароднымі праграмамі адукацыі, рознымі формамі навучання, вынікамі міжнароднага супрацоўніцтва ў дадзенай сферы, з развіццём сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Сярод дакументаў – матэрыялы Сусветнага форуму па адукацыі і праграма ЮНЕСКА “Адукацыя для ўсіх”, аналітычныя агляды сусветных тэндэнцый развіцця навукова-адукацыйнай дзейнасці, зборнікі навуковых артыкулаў, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, манаграфіі і інш.

Pismiennasc-1.jpg

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Пісьменнасць і адукацыя для ўстойлівага развіцця
  • Распаўсюджванне пісьменнасці і базавая адукацыя для дарослых. Навучанне на працягу ўсяго жыцця. Праграма ЮНЕСКА “Адукацыя для ўсіх”
  • Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Балонскі працэс. Міжнародныя абмены
  • Сістэма адукацыі і яе ўдасканаленне ў Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе цікавая спецыялістам у галіне адукацыі, выкладчыкам ВНУ і агульнаадукацыйных школ, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі праблемамі развіцця адукацыі.

Пераадоленне непісьменнасці – ключавы кампанент Мэт у галіне ўстойлівага развіцця ААН, сфармуляваных у Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Гэты 15-гадовы план дзеянняў, прыняты сусветнымі лідарамі ў верасні 2015 года, уключае ў сябе забеспячэнне ўсеагульнай якаснай адукацыі і заахвочванне навучання на працягу ўсяго жыцця.

Па даных ЮНЕСКА, нягледзячы на значны рост узроўню адукаванасці за апошнія 50 гадоў, у свеце па-ранейшаму налічваецца 773 млн непісьменных дарослых, а 617 млн дзяцей і падлеткаў не валодаюць і мінімальнымі навыкамі чытання і матэматыкі. У мноства дзяцей, маладых людзей і дарослых, ахопленых школьнымі або іншымі адукацыйнымі праграмамі, атрыманыя веды не адпавядаюць неабходнаму ўзроўню пісьменнасці ва ўмовах сённяшняга свету, які становіцца ўсё больш складаным.

Міжнародны дзень пісьменнасці шырока адзначаюць і ў Беларусі. У розных гарадах краіны праходзяць выставы, фестывалі, адукацыйныя акцыі, прымеркаваныя да гэтага свята. Узровень пісьменнасці дарослага насельніцтва Беларусі заўсёды быў адным з самых высокіх у свеце – сёння ён дасягае 99,9 %.

Карысныя спасылкі:

Дакументы:

Са спiсамi лiтаратуры да тэматычных выставак можна азнаёмiцца ў раздзеле “Спісы літаратуры да выстаў за 2023 год”.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам