ГалоўнаяМерапрыемствыУ люстэрку лёсу
Натарыят Беларусі: скрозь прызму часу
Асноўны закон Расіі

У люстэрку лёсу

У люстэрку лёсу
Іншыя Мерапрыемствы
1–30 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная выстаўка “У люстэрку лёсу”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Піліпа Пестрака (1903–1978), праходзіць з 1 па 30 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Творчасць Піліпа Пестрака займае віднае месца ў беларускай савецкай літаратуры. Вернасць жыццёвай праўдзе – найважнейшая рыса ўсёй творчасці Піліпа Cямёнавіча. Пісьменнік-патрыёт, чыя творчая дзейнасць арганічна звязана з лёсам Заходняй Беларусі, пясняр барацьбы, вялікі чалавекалюб, Піліп Пестрак – самая каларытная фігура ў пасляваеннай беларускай літаратуры.

У першым раздзеле выстаўкі “З глыбінь перажытага” прадстаўлены зборы твораў пісьменніка ў 4-х і 5-ці тамах, зборнікі апавяданняў (“Першыя усходы”, “Лясная песня”, “Сярод чаротаў”) і вершаў (“На варце”, “За сваю Айчыну”, “Падарожнае” і інш.), успаміны, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, нарысы. Найбольш глыбокае ўвасабленне тэма барацьбы народных мас Заходняй Беларусі за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне знайшла ў рамане П. Пестрака “Сустрэнемся на барыкадах”, які вытрымаў некалькі перавыданняў і быў перакладзены на рускую мову. У 1963 годзе выйшаў з друку  раман “Серадзібор”, прысвечаны праблемам жыцця пасляваеннай калгаснай вёскі, за які пісьменнік атрымаў Літаратурную прэмію імя Якуба Коласа.

Другі раздзел выстаўкі “Вера ў слова” прысвечаны перакладчыцкай дзейнасці П. Пестрака. Ён перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, польскіх, латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў. Гэтыя пераклады і пераклады яго твораў на замежныя мовы экспануюцца на выстаўцы.

Дапаўняе экспазіцыю раздзел “Святло душы”, у якім прадстаўлены публікацыі з энцыклапедычных выданняў, кнігі і артыкулы аб жыцці і творчасці П. Пестрака. Пра яго пісалі М. Стральцоў, К. Хромчанка, М. Грынчык, С. Кухараў, У. Юрэвіч і інш.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам