ГалоўнаяМерапрыемствыЖыццё колеру і формы
Запрашаем на творчыя заняткі “Рамачка для фота”
Вакол права: перыёдыка ў поле зроку юрыста

Жыццё колеру і формы

Жыццё колеру і формы
Іншыя Мерапрыемствы
2 лістапада – 3 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Жыццё колеру і формы”, прысвечаная 145-годдзю з дня нараджэння савецкага мастака Кузьмы Пятрова-Водкіна (1878–1939), праходзіць з 2 лістапада па 3 снежня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Сойди, явись нам, красный конь…
Мы радугу тебе дугой,
Полярный круг на сбрую.
О, вывези наш шар земной
На колею иную.
С. Ясенін

Кузьма Сяргеевіч Пятроў-Водкін – мастак, чыя творчасць, адзначаная найвышэйшым майстэрствам і духоўнасцю, з’явілася важнай вяхой у развіцці рускага мастацтва пачатку ХХ стагоддзя. Ён быў жывапісцам-мысляром з глыбока развітым маральным пачуццём. Мастак зыходзіў з уяўлення пра мастацтва як пра вялікую пераўтваральную сілу, здольную змяніць рэчаіснасць, пераадолець будзённую абмежаванасць і маральна адрадзіць чалавецтва.

Экспазіцыя дэманструе шматграннасць творчых інтарэсаў майстра. Прадстаўлены рэпрадукцыі работ самых разнастайных жанраў – нацюрморты, партрэты, пейзажы, малюнкі і акварэлі. Прыцягвае погляд карціна “Купанне чырвонага каня”, рэпрадукцыя якой перадае моцную ўнутраную энергію. Пятроў-Водкін не прымыкаў ні да адной існуючай у той час плыні, таму яго працы дзівяць сваёй незвычайнасцю, нейкай асаблівай самабытнасцю, эмацыйнай яркасцю вобразаў і непадобнасцю ні да чаго раней бачанага. Рысы вострага наватарства выступаюць у іх адначасова са строгай традыцыйнасцю, глыбіня філасофскай думкі спалучаецца з урачыстай і пышнай дэкаратыўнасцю.

Асаблівае месца ў экспазіцыі адведзена нацюрмортам, праца над якімі вабіла Пятрова-Водкіна ўсё жыццё. У быцці рэчаў ён адкрываў як бы малы вобраз свету, кіраваны тымі ж заканамернасцямі, што рухаюць свет людзей і прыроды. У нацюрмортах выяўляецца адна з самых характэрных рыс творчасці майстра – высокая адухоўленасць, быць можа, не маючая сабе роўных у мастацтве ХХ стагоддзя.

Заўсёды непрымірымы да шэрасці, мяшчанскай будзённасці, ён верыў у чалавека і ў яго высокае прызначэнне жыць на зямлі – такім быў гэты вялікі мастак.

У лістападзе таксама запрашаем наведаць экспазіцыю “Віцебскі Рэнесанс”, а таксама выставы, прымеркаваныя да 85-годдзя мастака-каліграфа і педагога Паўла Семчанкі і 85-годдзя жывапісца і графіка Зоі Літвінавай.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам