ГалоўнаяМерапрыемствыМелодыі жураўлінага краю
Мы бачым свет пачуццямі
Сустрэча з Вікторыяй Ледэрман

Мелодыі жураўлінага краю

Мелодыі жураўлінага краю
Іншыя Мерапрыемствы
9 лістапада – 27 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

Юбілейная выстава “Мелодыі жураўлінага краю”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара, дырыжора і педагога Генадзя Ермачэнкава (1948–2004), праходзіць з 9 лістапада па 27 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Творчая спадчына Генадзя Аляксандравіча шматгранная і ахоплівае розныя жанры: камерна-інструментальная музыка, канцэрты для трубы, трамбона, домры, балалайкі з аркестрам, вакальныя і харавыя сачыненні, сімфоніі і многае іншае. Стылю кампазітара ўласцівы ярка выражаны нацыянальны каларыт, незвычайная меладычнасць і лірызм. Яго музыка працята беларускімі інтанацыямі, у творчасці ён шматкратна звяртаўся да народных інструментаў, беларускай паэзіі, апяваў прыгажосць прыроды роднага краю.

Значнае месца ў музыцы Генадзя Ермачэнкава займаюць творы для цымбалаў – інструмента, які, па словах кампазітара, з’яўляецца сімвалам душы беларускага народа. Ён знайшоў новыя выразныя і выяўленчыя магчымасці цымбалаў і значна пашырыў рэпертуарныя рамкі цымбалістаў. Больш за 20 гадоў Генадзь Аляксандравіч быў кіраўніком вядомага ў нашай краіне і за яе межамі ансамбля беларускіх народных інструментаў “Ведрыца”.

На выставе прадстаўлены нотныя выданні твораў юбіляра: “Жураўліная песня” для змешанага ансамбля народных інструментаў і фартэпіяна, “Полесский перезвон” для валторны і фартэпіяна, карціна-фрэска для ансамбля цымбал і фартэпіяна “Край буслоў”, сюіта для ансамбля цымбал “З мінулага Нясвіжа” і інш.

Дапаўняюць выставу музычныя дыскі, а таксама артыкулы з перыядычных выданняў пра жыццё і творчасць кампазітара.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам