ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб асноўных зменах у дзейнасці садаводчых таварыстваў
Курс "Камп'ютар з нуля"
Семінар “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт”

Размова з адвакатам аб асноўных зменах у дзейнасці садаводчых таварыстваў

Размова з адвакатам аб асноўных зменах у дзейнасці садаводчых таварыстваў
Іншыя Мерапрыемствы
21 мая
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Навацыі ў дзейнасці садаводчых таварыстваў”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Што такое садовае таварыства і навошта яно трэба
  • Сяброўства ў садаводчым таварыстве
  • У чым розніца паміж дачай, участкам у вёсцы і садовым таварыствам
  • Што дазволена і чым забаронена займацца на тэрыторыі садовага таварыства
  • Ці можна аформіць жылы дом на садовым участку

Кампетэнтна на пытанні аб удасканаленні адносін у сферы дзейнасці садаводчых таварыстваў і стварэнні ўмоў для развіцця іх інфраструктуры, рэгуляванні асобных праблемных пытанняў землекарыстання ў адпаведнасці са зменамі, прадугледжанымі ва Указе № 155, адкажа адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Несцяровіч.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам