ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя выдання “За цябе, Беларусь!”
Музыканты-аматары запрашаюць
Курс "Камп'ютар з нуля"

Прэзентацыя выдання “За цябе, Беларусь!”

Прэзентацыя выдання “За цябе, Беларусь!”
Іншыя Мерапрыемствы
22 мая
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

22 мая а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца прэзентацыя выдання “За цябе, Беларусь!” сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.

Мерапрыемства ладзіцца ў межах святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 80 гадоў таму, дзякуючы сумесным намаганням Чырвонай арміі і партызан, Беларусь была вызвалена ад гітлераўскага прыгнёту. Багата ілюстраванае літаратурна-мастацкае выданне “За цябе, Беларусь!” асвятляе значны перыяд беларускай гісторыі, прадстаўляе хроніку барацьбы і вызвалення 1941–1944 гг., адлюстроўвае сілу і няскоранасць беларускага народа.

У храналагічным парадку ўзнаўляюцца асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі – ад часу вераломнага нападу гітлераўскай Германіі на СССР (абарончыя і наступальныя аперацыі Чырвонай арміі і партызан) і да поўнага вызвалення Беларусі ад захопнікаў. Дакументальны матэрыял прадстаўлены лістоўкамі, плакатамі, фотаздымкамі, што захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У мерапрымстве возьмуць удзел прадстаўнікі бібліятэкі, выдавецтва, музея, прагучаць вершы і ўспаміны беларускіх пісьменнікаў.

Запрашаем на прэзентацыю ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, захоўвае памяць пра сведкаў страшных падзей і аддае даніну павагі героям-вызваліцелям, што даравалі нам свабоду і мірнае неба над галавой. Упэўнены, дадзенае выданне стане добрым падарункам у памятны для Беларусі год.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам