Віртуальнае падарожжа з Янкам Маўрам
Віртуальны праект прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры БССР, знакамітага беларускага пісьменніка, родапачынальніка прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў ў беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра (Івана Міхайлавіча Фёдарава, 1883–1971), юбілей якога адзначаўся ў 2013 годзе.
Структура праекта
Віртуальнае падарожжа з Янкам Маўрам
- падарожжа ў Новую Гвінею (аповесць “У краіне райскай птушкі”, 1926)
- падарожжа на Вогненную Зямлю (аповесць “Сын вады”, 1927)
- падарожжа на востраў Ява (раман “Амок”, 1928)
- падарожжа на беларускае Палессе (аповесць “Палескія рабінзоны”, 1929)
Віртуальны праект прадстаўлены на 3-х мовах – беларускай, рускай і англійскай.