ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Статут ААН упершыню выдадзены на беларускай мове
Выстаўка Уладзіміра Ісачанкі “Дзіва жыцця”

27 чэрвеня – дзень нараджэння Дзмітрыя Лыбіна, вядомага беларускага кампазітара і педагога

27 чэрвеня – дзень нараджэння Дзмітрыя Лыбіна, вядомага беларускага кампазітара і педагога
Іншыя Навіны

Дзмітрый Вітальевіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў Мінску. З адзнакай скончыў Расійскую акадэмію музыкі імя Гнесіных па спецыяльнасці “музыказнаўства” (клас праф. І.Я. Рыжкіна) і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе кампазіцыі ў праф. Д.Б. Смольскага. Прайшоў стажыроўку ў Пецярбургскай кансерваторыі імя М.А. Рымскага-Корсакава і Варшаўскай акадэміі музыкі імя Ф. Шапэна.

У творчасці Дзмітрый Лыбін сумяшчае традыцыйныя і авангардныя метады кампазіцыі. Ён аўтар твораў для сімфанічнага, камернага, духавога і народнага аркестраў. У рэпертуары кампазітара – творы для розных інструментальных саставаў, сольных інструментаў, вакальныя і харавыя цыклы.

З 2020 года з рукапісамі нот Дзмітрыя Лыбіна можна пазнаёміцца анлайн у электронным рэсурсе “Рукапісы сучасных кампазітараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”. Тут размешчаны аркестравыя творы аўтара – “Восхождение к Моцарту”, “Postscriptum”, “Из Кракова в Вену”; творы для розных інструментаў – “Лики созвездий” (сюіта для скрыпкі, альта, віяланчэлі і фартэпіяна), “Семь маленьких фантазий на тему Глинки” (для флейты, гітары і струннага квартэта); “Старинная сюита” (для флейты і клавесіна). У анлайн-калекцыі таксама прадстаўлены ноты твораў кампазітара, звязаных з літаратурай і вобразамі прыроды: вакальны цыкл на вершы Роберта Бёрнса, Уільяма Шэкспіра і Джорджа Гордана Байрана ў перакладзе Самуіла Маршака – “Из английской и шотландской поэзии”, а таксама “Шесть стихотворений А. Пушкина”, “Отражения солнца в воде” і іншыя творы, правы на выкарыстанне якіх аўтар перадаў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Электронны рэсурс “Рукапісы сучасных кампазітараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” скіраваны на папулярызацыю беларускай музычнай культуры ў краіне і за яе межамі. Калекцыя ўвесь час папаўняецца. Плануецца, што да канца 2020 года яна складзе больш за 600 твораў 98 беларускіх аўтараў, якія заключылі аўтарскія пагадненні з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Рэсурс будзе карысны гісторыкам, музыказнаўцам, выкладчыкам і студэнтам музычных устаноў, навучэнцам музычных школ і ўсім, хто цікавіцца беларускай музыкай на сучасным этапе.

Аўтар публікацыі: В. Пшыбытка, цэнтр алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Навіны

Цыкл сустрэч “Літаратурны алімп Беларусі” распачала Тамара Краснова-Гусачэнка

31 Кас 2024

31 кастрычніка адбылася першая сустрэча з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Тамарай Красновай-Гусачэнка ў межах цыкла сустрэч з лаўрэатамі Нацыянальнай літаратурнай прэміі і з заслужанымі дзеячамі культуры Рэспублікі Беларусь “Літаратурны алімп Беларусі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

15–31 кастрычніка 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

31 Кас 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у семінары ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

29 Кас 2024

24 кастрычніка з мэтай узмацнення навукова-метадычнага і інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння падрыхтоўкі студэнтаў Акадэміі кіравання прайшоў семінар на тэму “Афармленне бібліяграфічнага апісання да навуковых публікацый згодна з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар-клас “Аператыўны рамонт кніг, вырабленых бясшвейным клеявым метадам у мяккіх вокладках”

29 Кас 2024

24 кастрычніка падчас XI Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбыўся майстар-клас “Аператыўны рамонт кніг, вырабленых бясшвейным клеявым метадам у мяккіх вокладках”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кнігі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

29 Кас 2024

24 кастрычніка ў рамках правядзення XI Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад расійскіх выдавецтваў “КНОРУС”, “DirectMedia” і кампаніі “ИВИС” была перададзена калекцыя кніг і серыяльных выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты