ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Пазнавайце Беларусь разам з намі: Астравецкая кругасветка
Мастакі і музыканты Паднябеснай вывучалі інфармацыйны патэнцыял Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адкрыты тэставы доступ да ЭБС “BOOK.RU”

Адкрыты тэставы доступ да ЭБС “BOOK.RU”
Іншыя Навіны

З 1 красавіка для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі адкрыты тэставы доступ да базавай калекцыі электроннай бібліятэчнай сістэмы «BOOK.ru».

ЭБС “BOOK.RU” змяшчае вучэбныя і навуковыя выданні па самых розных напрамках: эканоміка, менеджмент, права і палітыка, інфарматыка і вылічальная тэхніка, гісторыя, філалогія і інш. Фонд электроннай бібліятэкі налічвае больш за 29 000 падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, манаграфій, энцыклапедый, даведнікаў і слоўнікаў розных выдавецтваў (КноРус, Юстиция, Русайнс, SCIENTIFIC WORLD, ЭКОЛИТ і інш).

Тэставы доступ адкрыты па 30 чэрвеня 2024 года.

Запрашаем вас у нашы чытальныя залы!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам