ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Камерна-інструментальныя жанры ў беларускай кампазітарскай творчасці
Мерапрыемствы да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы па гуманітарных, інжынерных навуках і медыцыне

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы па гуманітарных, інжынерных навуках і медыцыне
Іншыя навіны

10 красавіка ў бібліятэцы прайшоў семінар “Інфармацыйныя рэсурсы Індыі і Кітая па гуманітарных, інжынерных навуках і медыцыне”.

Увазе слухачоў быў прапанаваны агляд найбуйнейшых агрэгатараў і выдавецтваў Азіі, якія спецыялізуюцца на выпуску навуковай, вучэбнай і прафесійнай літаратуры: BSP Books, Global Science Press, International Academic Journals Network (Ijournet), SChand Publishing і інш.

IR-Indii-i-Kitaya_1.jpg

Асаблівая ўвага была нададзена рэсурсу MyLoft – сістэме аўтэнтыфікацыі аддаленых карыстальнікаў электронных рэсурсаў, якая забяспечвае кругласутачны доступ да платформ па адзіным лагіне і паролі.

Удзельнікі семінара пазнаёміліся з функцыяналам сістэмы, а таксама яе магчымасцямі для бібліятэкараў і чытачоў: інтэграцыя з рэпазіторыем, электронным каталогам, дыскаверы-сэрвісам; пуш-паведамленні і абвесткі па email; галасавы пошук і ўбудаваны рыдар; чытанне афлайн і многае іншае.

Сустрэча прайшла ў змешаным фармаце: больш за 50 спецыялістаў бібліятэк з усіх рэгіёнаў Беларусі змаглі далучыцца як анлайн, так і вочна.

IR-Indii-i-Kitaya_2.jpg

Віртуальная чытальная зала працягне цыкл мерапрыемстваў па знаёмстве з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі айчынных і сусветных вытворцаў.

Чакаем вас у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі!

Прэзентацыя

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам