ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Вэбінар па інфармацыйным напаўненні сайтаў РЗЭК
Дызайн выдавецкай маркі Крыстафа Плантэна: погляд праз 500 гадоў

Інфармацыйныя рэсурсы для дыстанцыйнай адукацыі

Інфармацыйныя рэсурсы для дыстанцыйнай адукацыі
Іншыя Навіны

Да 1 ліпеня 2020 года чытачам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падоўжаны аддалены доступ да шырокага спектру інфармацыйных рэсурсаў у электронна-бібліятэчнай сістэме “Znanium”.

Нашым карыстальнікам даступны навучальныя дапаможнікі, манаграфіі, энцыклапедыі, слоўнікі і даведнікі, спецыяльныя перыядычныя выданні па грамадска-гуманітарных, натуральных навуках і медыцыне больш за 50 выдавецтваў Рэспублікі Беларусь і краін СНД (уключаючы выдавецтвы “Белорусская наука”, “Вышэйшая школа”, “Медицинская литература”, “Аспект-пресс”, “КАРО”, “Флинта” і інш.).

Працаваць з імі можна з любой зручнай для вас кропкі доступу. Для гэтага неабходна толькі зарэгістравацца на платформе (прапануем скарыстацца пакрокавай інструкцыяй).

Інфармацыя пра гэтыя і іншыя ліцэнзійныя электронныя рэсурсы і магчымасці аддаленай працы з імі, рэсурсы адкрытага доступу, а таксама рэсурсы, якія ствараюцца НББ, даступна ў раздзелах “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы” і “COVID-19: навуковыя рэсурсы вядучых сусветных выдавецтваў".

Зычым вам плённай працы і вучобы!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам