ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
Святкуем дзень нараджэння Аркадзя Куляшова сумесна з бібліятэкай!
5–11 лютага 1944 года. 30 тыдняў да Вызвалення

Высакародная, разумная і моцная духам: уяўленні аб жаночай прыгажосці ў рускай літаратуры

Высакародная, разумная і моцная духам: уяўленні аб жаночай прыгажосці ў рускай літаратуры
Іншыя Навіны

У рускай літаратуры заўсёды існавалі свае ўяўленні аб сапраўднай жаночай прыгажосці. Часта апісваўся не толькі знешні выгляд, але і рысы характару.

Казка

Вось, напрыклад, многія галоўныя гераіні казак адрозніваліся сціпласцю, павагай да ўсіх і поўнай паслухмянасцю, вялікай працавітасцю, мудрасцю, пакорай, набожнасцю. Ды і знешне яны таксама ўсе падобныя адна да адной: тварам белая, бровамі чорная, пунсовыя вусны, доўгая каса, румяныя шчокі, сама тонкая мініяцюрная, пры гэтым касметыкай прыгажуні не карыстаюцца.

predstavleniya_o_zhenskoj_krasote_v_russkoj_literature2.jpg

Успомніце старую экранізацыю казкі “Марозка”, дзе Насцечка проста само зачараванне, сціплая прыгажосць – проста ідэал. А дачка старой Марфушанька адрозніваецца лянотай, адсутнасцю відавочнай прыгажосці ды манер, поўная супрацьлегласць працавітай зводнай сястры. Гіпербала выкарыстоўваецца для таго, каб паказаць відавочныя адрозненні, і вось у казках, дарэчы, адсутнічае “залатая сярэдзіна”: галоўная гераіня або прыгажуня пісаная, або несімпатычная гультайка.

У рускай народнай казцы “Іван-Царэвіч і шэры воўк” няма выразнага апісання Алены Цудоўнай (Елены Прекрасной). Тое, што яна небывалай прыгажосці,бачна толькі з яе імя. Зразумела, што цудоўная (прекрасная) – гэта самая вышэйшая ступень прыгажосці і высакароднасці.

Вобраз Васілісы Прамудрай (Василисы Премудрой) з казкі “Царэўна-жабка” ідэальнае ўяўленне жаночай прыгажосці ў той час. Дарэчы, гэты вобраз пасля выкарыстоўваўся і ў іншых творах. Васіліса Прамудрая або Васіліса Цудоўная (Василиса Прекрасная) разумная і добразычлівая, сціплая і вытанчаная. Яна з усёй любоўю гатова дапамагчы свайму мужу, усё ўмее рабіць і робіць добра, яна з любой сітуацыі знаходзіць выйсце. І пасля таго як яны з мужам пераадольваюць усе цяжкасці, яны становяцца самай шчаслівай парай і жывуць у радасці, дабрыні і шчасці.

Вялікай колькасці апісанняў паненак вы дакладна не знойдзеце ў казцы, а вось фраза “ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць” прасочваецца часта. А вось тая ж Баба Яга – зладзюжка з касцяной нагой, гарбатай спіной і з доўгім кручкаватым носам. Ці як у “Пунсовенькай кветачцы”. Тры сястрыцы, але старэйшая з іх заклапочана толькі ўласным дабрабытам і самацветамі, сярэдняя марыць быць прыгажэйшай за ўсіх і просіць бацьку-купца прывесці люстэрка, а малодшанькая, самая сціплая і добрая, думае толькі пра тое, каб бацька хутчэй вярнуўся ды кветачку пунсовенькую папрасіла проста так, бо як высакароднай душы асабліва нічога не трэба.

Галоўны жаночы персанаж у казцы “Канёк-гарбунок” – гэта цар-дзяўчына, дачка месяца і сонца. Зразумела, што яна прыгожая, гэта прама маецца на ўвазе, а яшчэ хітрая, праніклівая, мудрая і валодае нават звышздольнасцямі, якімі карыстаецца толькі ў высакародных мэтах.

Погляд Пушкіна на жаночую прыгажосць

Цэнтральным жаночым персанажам у рамане “Яўгеній Анегін” з'яўляецца Таццяна Ларына. Яна – сапраўдны маральны ідэал з багатым унутраным светам. Выткана Таццяна з пяшчоты, рамантычнасці, далікатнасці і спачатку нават наіўнасці, хоць і моцная духам, бо яна змагла захаваць высакароднасць і гонар.

predstavleniya_o_zhenskoj_krasote_v_russkoj_literature3.jpg

Але пры гэтым Таццяна не ззяе ў плане прыгажосці па мерках таго часу:

Итак, она звалась Татьяной.
Ни красотой сестры своей,
Ни свежестью ее румяной
Не привлекла б она очей…

…Ее находят что-то странной,
Провинциальной и жеманной,
И что-то бледной и худой,
А впрочем очень недурной…

Тургенеўская дзяўчына

Ася з аповесці “Ася” была далікатнай дзяўчынай, круглай сіратой, са смуглявым круглым тварам, дзіцячымі шчочкамі, вялікімі чорнымі вачыма з доўгімі вейкамі: “…черными, светлыми глазами”.

Дзяўчына была з чорнымі кучаравымі валасамі: “…ее черные волосы, остриженные и причесанные, как у мальчика, падали крупными завитками на шею и уши”.

Ася невысокая і стройная: “она была грациозно сложена, но как будто не вполне еще развита”, “…бледная, худенькая…”.

Незаконнае нараджэнне Асі ўплывае на дзяўчыну, яна саромеецца гэтага. Але пры гэтым яна не баіцца быць прамалінейнай, дзівакаватай і прымяраць на сябе розныя ролі. Яна даволі дзіўная, замкнёная і баіцца людзей, але спрабуе перадужаць свой страх і ў яе гэта дрэнна выходзіць. Ася спрабуе спадабацца свайму любаму, але як толькі разумее, што ў яе няма шанцаў, яна яго пакідае, бо мае пачуццё ўласнай годнасці.

predstavleniya_o_zhenskoj_krasote_v_russkoj_literature4.jpg

Крытыкі звярнулі ўвагу на тое, што тургенеўскія дзяўчыны ўсе маюць няяркую знешнасць, незаўсёды сімпатычныя, але вось характар ёсць у кожнай. Дзяўчаты адрозніваюцца гарачай крывёю, яны ўлюбляюцца ў сваіх выбраннікаў і гатовыя на сваіх жа плячах несці гэта полымя кахання. У іх шмат сілы, пачуццяў і эмоцый, у адрозненне ад іх каханых. Яны далёкія ад свецкага жыцця, часта жывуць у нейкай глушы, нелюдзімыя і самотныя.

Талстой і яго погляды на жаночую прывабнасць

Разгледзім прыклады на рамане “Анна Каренина”. Галоўная гераіня Ганна – эталон сваёй эпохі. Яна эфектная, грацыёзная, таварыская: “…она была очень красива…”.

Ганна адрознівалася ад іншых дам шчырасцю: “кроме ума, грации, красоты, в ней была правдивость”.

Яна маладая, але прысвяціла сваё жыццё служэнню мужу і сыну. Яна не кахае мужа, але імкнецца ставіцца да яго добра, з глыбокай павагай. Талстой лічыць, што ўсе жанчыны павінны быць сямейнымі, правільнымі і не ўхвалье такія вольныя паводзіны. Спачатку Ганна прысвячае сябе сям'і, але відаць, што ёй хочацца яркіх эмоцый, і яна, хай і з неадабрэннем да сябе, пускаецца ў гарачыя адносіны з маладым выбраннікам. Талстой не даў бы шчаслівы канец гэтай гісторыі, так як здрада, падман, ганьба ў грамадстве не маглі прывесці да нечага годнага.

predstavleniya_o_zhenskoj_krasote_v_russkoj_literature5.jpg

“Она чувствовала себя одетою в непроницаемую броню лжи. Она чувствовала, что какая-то невидимая сила помогала ей и поддерживала ее”.

Таму Ганна ў канцы рамана разбітая і нешчаслівая, яна разумее, што ўсё, да чаго яна імкнулася (эмоцыі, запал, новыя ўражанні), заканчваецца, таму яна бачыць толькі адзін варыянт для сябе – сысці з жыцця. І раман заканчваецца смерцю галоўнай гераіні.

У рускай літаратуры прыгажуні-разумніцы натхняюць, уражваюць і нават нечаму вучаць чытачоў. У любым выпадку, усе гераіні заслугоўваюць вашай увагі.

                                                                                      Матэрыял падрыхтованы аддзелам суправаджэння интэрнет-партала.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам