ГалоўнаяНавіныБуктрэйлеры
Нацыянальная дакументная спадчына – гэта назаўсёды!
Ліга справядлівасці (у беларускіх маштабах): "Ген Зямлі" Аліны Длатоўскай

Буктрэйлеры: Алесь Адамовіч “Хатынская аповесць”

Буктрэйлеры: Алесь Адамовіч “Хатынская аповесць”
Іншыя Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала адным з арганізатараў конкурсу буктрэйлераў – кароткіх відэаролікаў, прысвечаных пэўнай кнізе. Сярод задач конкурсу – стварэнне калекцыі такіх відэа для далейшай перадачы ў бібліятэчную сістэму рэспублікі. У спецыяльнай рубрыцы нашага партала можна пазнаёміцца з матэрыяламі, створанымі маладымі для маладых.

“Хатынская аповесць” Алеся Адамовіча – няпростае выпрабаванне для маладых аўтараў буктрэйлераў. Сама па сабе кніга вельмі эмацыянальна насычаная і пасля прачытання пакідае глыбокае ўражанне – як і заснаваны на ёй фільм 1985 года “Ідзі і глядзі”.

Гэта аповесць-папярэджанне, у якой вайна паўстае ўва ўсёй сваёй брыдкай аголенасці, гэта аповесць-заклік – да змагання з фашызмам ва ўсіх яго праявах.

Таму важна зразумець, ці змаглі да патэнцыяльных чытачоў данесці глыбокі антываенны пафас удзельнікі конкурсу.

Хтосьці па-майстэрску, амаль чароўна вырашыў пытанне з мантажом свайго роліка, не забыўшыся пры гэтым працытаваць славуты фільм Элема Клімава:


Для некага было важна ўтварыць лаканічнае і эмацыянальна насычанае паведамленне з яркімі візуальнымі вобразамі (таксама ўзятымі з экранізацыі Клімава):


Розныя па чытацкім бачанні і спосабе рэалізацыі, гэтыя відэа спалучаныя адным – жаданнем данесці важную кнігу да сучаснага чытача.

 Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам