ГалоўнаяНавіныБуктрэйлеры
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі – для дыстанцыйнага абслугоўвання карыстальнікаў
Глуша Адамовіча. Ад Хатыні да блакаднай трагедыі

Буктрэйлеры: Роберт Раждзественскі "На Земле безжалостно маленькой"

Буктрэйлеры: Роберт Раждзественскі "На Земле безжалостно маленькой"
Іншыя Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала адным з арганізатараў конкурсу буктрэйлераў – кароткіх відэаролікаў, прысвечаных пэўнай кнізе. Сярод задач конкурсу – стварэнне калекцыі такіх відэа для далейшай перадачы ў бібліятэчную сістэму рэспублікі. У спецыяльнай рубрыцы нашага партала можна пазнаёміцца з матэрыяламі, створанымі маладымі для маладых.

У цэнтры ўвагі адной з конкурсных работ – не кніга, а верш Роберта Раждзественскага "На Земле безжалостно маленькой". Той выпадак, калі невялікі паэтычны твор пакідае ў душы вялікае ўражанне.

Рускі паэт Роберт Раждзественскі быў дзіцём падчас Вялікай Айчыннай вайны, і гэтыя гады пакінулі незабыўны след у яго сэрцы і памяці. Нядзіўна, што многія з яго глыбокіх вершаў прысвечаны тэме антыгуманнасці вайны, а таксама асобы ў гісторыі.

Адзін з удзельнікаў конкурсу буктрэйлераў, курсант Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, у сваім відэа зрабіў акцэнт на асабістым чытанні верша "На Земле безжалостно маленькой". Чуллівыя радкі паэта асабліва кранаюць у такім эмацыйным выкананні.

На Земле
безжалостно маленькой
жил да был человек маленький.
У него была служба маленькая.
И маленький очень портфель.
Получал он зарплату маленькую...
И однажды –
прекрасным утром –
постучалась к нему в окошко
небольшая,
казалось,
война...
Автомат ему выдали маленький.
Сапоги ему выдали маленькие.
Каску выдали маленькую
и маленькую –
по размерам –
шинель.

...А когда он упал –
некрасиво, неправильно,
в атакующем крике вывернув рот,
то на всей земле
не хватило мрамора,
чтобы вырубить парня
в полный рост!

Прапануем паглядзець работу:

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.


Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам