ГалоўнаяНавіныБуктрэйлеры
Новая загадка Сяргея Палуяна?
З Днём Перамогі!

Буктрэйлер: "Абеліск" і "Знак бяды" Васіля Быкава

Буктрэйлер: "Абеліск" і "Знак бяды" Васіля Быкава
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала адным з арганізатараў конкурсу буктрэйлераў – кароткіх відэаролікаў, прысвечаных пэўнай кнізе. Сярод задач конкурсу – стварэнне калекцыі такіх відэа для далейшай перадачы ў бібліятэчную сістэму рэспублікі. У спецыяльнай рубрыцы нашага партала можна пазнаёміцца з матэрыяламі, створанымі маладымі для маладых.
Папулярнымі сталі сярод удзельнікаў конкурсу і творы Васіля Быкава: напрыклад, маладзейшых удзельнікаў (школьнікаў) зацікавілі аповесці “Абеліск” і “Знак бяды”.

Страхаў на вайне шмат, і ўсе яны розныя,” – пісаў Быкаў у сваёй кнізе “Доўгая дарога дадому” (2003). Можа быць, моладзь з такім інтэрасам паставілася да творчасці Васіля Быкава якраз-такі таму, што ён – сам удзельнік Вялікай Айчыннай – распавядае праўдзіва, не хаваючы ад чытача анічога. І гэтую аўтарскую шчырасць чытачы не могуць не ацаніць.

Нехта паспрабаваў задзейнічаць свой мастацкі талент:

Нехта знайшоў ілюстрацыйны матэрыял у кадрах экранізацыі кнігі:


Розныя па чытацкім бачанні і спосабе рэалізацыі, гэтыя відэа спалучаныя адным – жаданнем данесці важную кнігу да сучаснага чытача.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала. 

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам