ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Працягваецца рэгістрацыя на канферэнцыю
На скрыжалях паэзіі і прозы

Акцыя “Беларускі салавей”

Акцыя “Беларускі салавей”
Іншыя Навіны

Да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі ў бібліятэцы адбыўся круглы стол “Беларускі салавей”, прысвечаны вядомаму беларускаму пісьменніку, сябру літаб’яднання “Маладняк”.

Да 100-годдзя першага беларускага літаратурнага аб’яднання “Маладняк” Нацыянальная бібліятэка Беларусі супольна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і выдавецкім домам “Звязда” рэалізуе шматгадовы праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”. У межах гэтай ініцыятывы было вырашана адзначыць юбілей аднаго з найбольш вядомых членаў аб’яднання – Змітрака Бядулі. З уступным словам на адкрыцці мерапрыемства выступіў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

Zmitrok-2.jpg

Найважнейшай часткай імпрэзы стала прэзентацыя вялікай віртуальнай экспазіцыі, у якой прадстаўлена багатая біяграфічная інфармацыя пра Змітрака Бядулю, яго кніжная спадчына, галерэя фотаздымкаў з фондаў партнёраў праекта, лісты і рукапісы пісьменніка, цікавы матэрыял пра адлюстраванне яго творчасці ў розных галінах культуры. З прэзентацыяй віртуальнага раздзела выступіла вядучы бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Вербаль.

Творчасць Змітрака Бядулі ў сучасным сацыякультурным кантэксце Беларусі прадставіла даследчыца яго творчай спадчыны доктар філалагічных навук, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Зоя Мельнікава.

Ганаровым госцем круглага стала стаў Яфім Плаўнік, сын Змітрака Бядулі. З прамовы ўсе даведаліся пра найбольш важнае: якім чалавекам быў яго тата. Прысутныя заслухаліся яго расповедам пра родных і асяроддзе, у якім ён рос. Дзякуючы кранальным дзіцячым успамінам Яфіма Самуілавіча асоба Змітрака Бядулі стала яшчэ бліжэй да аматараў яго творчасці.

Працягнуў тэму сваякоў і наступнікаў Змітрака Бядулі паэт, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Віктар Жыбуль. Ён распавёў пра адшуканых у далёкім замежжы сваякоў Змітрака Бядулі.

У ходзе мерапрыемства разгарнулася шырокая дыскусія сярод удзельнікаў. Мерапрыемства атрымалася вельмі душэўным, і нават сонейка зазірнула “паслухаць” цікавыя выступленні.

Жывы эфір круглага стала даў магчымасць слухаць даклады анлайн. Відэазапіс мерапрыемства даступны тут.

З матэрыяламі пасяджэння таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-партале бібліятэкі і ў суполцы Фэйсбука “«Маладняк» – першае літаратурнае аб’яднанне Беларусі”.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам