ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Размова з адвакатам аб новых правілах прыёму ў навучальныя ўстановы
Ужо зусім хутка Славянскі базар у Віцебску!

Новыя матэрыялы пра Язэпа Пушчу

Новыя матэрыялы пра Язэпа Пушчу
Іншыя Навіны

Летась мы адзначылі 120-годдзе з дня нараджэння выдатнага паэта, крытыка і перакладчыка Язэпа Пушчы (1902–1964), да юбілею якога Нацыянальная бібліятэка стварыла віртуальную экспазіцыю ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Праект працягваецца і папаўняецца новымі матэрыяламі. Сёння, 20 мая, у дзень нараджэння пісьменніка знаёмім вас з чарговымі навінкамі.

У лютым 2023 года Нацыянальная бібліятэка прыняла ўдзел у пасяджэнні круглага стала “Захаванне і папулярызацыя гістарычнай памяці. Пісьменнікі-землякі: Язэп Пушча”, які прайшоў у рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” ў Гатаўскай сельскай бібліятэцы-клубе (аг. Гатава Мінскага раёна). Падчас мерапрыемства калегі з Мінскай раённай цэнтральнай бібліятэкі падарылі ўдзельнікам круглага стала падрыхтаваную да юбілею пісьменніка друкаваную прадукцыю: кніжную закладку, а таксама інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік “Язэп Пушча: станаўленне творчай індывідуальнасці” (2022), куды ўвайшлі біяграфічныя матэрыялы, копіі фотаздымкаў і рукапісаў пісьменніка, спісы яго кніг.

Бібліятэкары той жа ўстановы выпусцілі яшчэ адно выданне – рэкамендацыйна-бібліяграфічны паказальнік “Літаратурнымі сцежкамі Язэпа Пушчы” (2023), якое дапоўнілі аналітычным разборам яго вершаў і паэм, спісамі крытычных матэрыялаў пра паэта.

У гонар Язэпа Пушчы Гатаўская сельская бібліятэка-клуб таксама падрыхтавала інфармацыйную прадукцыю пра свайго земляка: буклет з кароткай біяграфіяй паэта і кішэнны каляндар. Сваімі друкаванымі навінкамі калегі падзяліліся з Нацыянальнай бібліятэкай.

Безымянный.jpg

Сёлета выданні папоўнілі фонды “алмаза ведаў”, былі алічбаваны і далучаны ў віртуальны раздзел пра Язэпа Пушчу ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Запрашаем да знаёмства з новымі матэрыяламі, з якіх можна больш даведацца пра паэта, аднаго з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў згуртавання “Маладняк”.

Матэрыял падрыхтаваны галоўным бібліёграфам інфармацыйна-аналітычнага аддзела Юліяй Амосавай.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам