ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Як Статуты ВКЛ паўплывалі на развіцце сусветнай прававой думкі
Яны не павінны знікнуць!

Паэт-марыніст з Капыльшчыны: новы віртуальны рэсурс

Паэт-марыніст з Капыльшчыны: новы віртуальны рэсурс
Іншыя Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” падрыхтавала новы віртуальны рэсурс, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, перакладчыка, лінгвіста Алеся Гурло.

31 студзеня 2022 г. мы адзначылі юбілей пісьменніка-маладнякоўца Алеся Гурло (1892–1938), які з’яўляўся сябрам літаратурных аб’яднанняў “Маладняк”, “Полымя” і “Пробліск”. Гэта яркая, незвычайная асоба: бальшавік з 1909 г., удзельнік Першай сусветнай вайны, унтэр-афіцэр Рускага імператарскага флоту, пазней – удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, грамадзянскай вайны. У мірны час – супрацоўнік Наркамату асветы БССР, тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта, навуковы супрацоўнік Інстытута мовы Беларускай акадэміі навук. У 1920-я гг. без згадак пра паэзію Алеся Гурло не абыходзілася ні адна панарамная рэцэнзія.

1_Alies-Hurlo.jpg
Камісія мовы і літаратуры Інбелкульта. Мінск, 1927.
Злева направа сядзяць: У. Чаржынскі, А. Гурло, Б. Эпімах-Шыпіла, Я. Колас, І. Замоцін, С. Некрашэвіч.
Стаяць: М. Байкоў, Я. Пушча, В. Мачульскі. З фондаў БДАМЛМ

У межах віртуальнага праекта ўвазе карыстальнікаў прадстаўлены матэрыял пра жыццё і творчасць Алеся Гурло. У раздзеле размешчана пяць алічбаваных кніг пісьменніка, якія былі выдадзены пры яго жыцці і сёння захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі. Сярод іх зборнікі вершаў “Барвенак” (1924), “Спатканні” (1925), “Сузор’і” (1926), “Зорнасць” (1927), “Межы” (1929).

Для даследчыкаў і ўсіх, каго цікавіць творчасць пісьменніка, будуць карыснымі бібліяграфічныя спісы з кніжных, энцыклапедычных і перыядычных выданняў з фондаў бібліятэкі з даследаваннямі пра А. Гурло.

На жаль, захавалася вельмі мала матэрыялаў з архіва пісьменніка, але ў раздзеле “Фотагалерэя” прадстаўлены асобныя фатаграфіі і каштоўныя дакументы аўтара з фондаў нашых партнёраў. На здымках можна ўбачыць Алеся Гурло і яго родных, калег і паплечнікаў, захаваліся дакументы з дароўнымі надпісамі самога Алеся Кандратавіча.

2_Alies-Hurlo.jpg
Алесь Гурло (фатограф П. Наватараў, фотамайстэрня І. Бермана) 24.06.1924.
З архіва Марыі Гурло, жонкі пісьменніка. ДМГБЛ

Зацікавяць карыстальнікаў асабістыя дакументы пісьменніка – паслужны спіс аб праходжанні службы, анкета дэлегата першага Усебеларускага з’езда “Маладняка” і іншыя. Даследчыкам даецца магчымасць спампоўваць усе фотаматэрыялы з мэтай іх далейшага выкарыстання са спасылкай на захавальнікаў дакументаў.

3_Alies-Hurlo.jpg
А. Гурло. “Кастусь Каліноўскі”.
Рукапіс верша для апублікавання ў часопісе “Маланка”. 1926. З фондаў БДАМЛМ

Памяць пра пісьменніка захоўваецца на яго радзіме – Капыльшчыне. 5 верасня 2021 г. на XXVIII Дні беларускага пісьменства ў Капылі адкрылася Алея пісьменнікаў, на якой быў прэзентаваны памятны знак у форме літары “Г”, прысвечаны аўтарам Цішку Гартнаму і Алесю Гурло.

4_Alies-Hurlo.jpg
На Алеі пісьменнікаў у Капылі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 3 лютага прайшоў навукова-практычны семінар “Ураджэнцы роднага краю”, прысвечаны ўшанаванню памяці пісьменнікаў-маладнякоўцаў на іх малой радзіме, на якім адбылася прэзентацыя віртуальнага раздзела, прымеркаванага да 130-годдзя з дня нараджэння Алеся Гурло.

Віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк” рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і газетай “Літаратура і мастацтва”.

Запрашаем да знаёмства з праектам і віртуальнай экспазіцыяй, прысвечанай Алесю Гурло. Праект прадстаўлены на рускай і беларускай мовах.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам