ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют-2022”
Сем літаратурных кавалёў і сем рэальных кавальскіх вырабаў

У Маскве адкрылася экспазіцыя, прымеркаваная да юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Маскве адкрылася экспазіцыя, прымеркаваная да юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя Навіны

6 снежня ў беларускім павільёне Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) у Маскве адкрыўся выставачны праект “Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра”.

Экспазіцыя знаёміць расійскага гледача з адной з галоўных беларускіх славутасцей, найбуйнейшым інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам краіны, унікальным сховішчам нацыянальных дакументаў.

На выставе прадстаўлены архіўныя і сучасныя мастацкія фатаграфіі, сабраныя спецыяльна да стогадовага юбілею ўстановы.

NLB-Maskwa-1.jpg

Архіўныя рэтра-фатаграфіі – будынак бібліятэкі ў Юбілейным доме на Захар’еўскай вуліцы, каманда першых супрацоўнікаў з легендарным дырэктарам Іосіфам Бенцыянавічам Сіманоўскім, будынак бібліятэкі на вуліцы Чырвонаармейскай, адкрыты да яе дзесяцігадовага юбілею ў 1932 годзе, – вобразна ілюструюць мінулае стагоддзе яе дзейнасці, быццам гартаюць старонкі гісторыі.

Фатаграфіі сённяшняй бібліятэкі ў адпаведнасці з архітэктурным рашэннем адлюстроўваюць шматграннасць яе амплуа, каштоўнасць і святло ведаў, бясконцасць пазнавальнага свету. Святло льецца ў вокны, скрозь шкляныя столі і сцены бібліятэкі, зіхаціць у інтэр’ерах, успрымаецца ў адкрытай прасторы, паветры, вячэрняй падсветцы праз мастацкія фатаграфіі вядомых беларускіх фотамайстроў.

Працы дазваляюць убачыць мінулае, сучаснасць і будучыню Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі скрозь прызму творчага ўяўлення аўтараў. Экспазіцыю дапаўняюць цікавыя факты, аформленыя з дапамогай qr-кодаў. Дзякуючы ім расійскі глядач мае магчымасць нестандартна зірнуць на бібліятэку і даведацца больш пра “беларускі алмаз”.

NLB-Maskwa-2.jpg

Азнаёміцца з выставай можна да канца студзеня 2023 года.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам