ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падарылі унікальныя дакументы
Рабства ў XXI стагоддзі: прычыны феномена і механізмы супрацьдзеяння

Архітэктура – справа яго жыцця

Архітэктура – справа яго жыцця
Іншыя Навіны

З 8 па 20 жніўня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка "Архітэктура – справа яго жыцця", прысвечаная 70-годдзю беларускага архітэктара, вучонага-даследчыка архітэктуры, педагога Вячаслава Міхайлавіча Чарнатава.


Самабытны талент дойліда раскрыўся ў стварэнні нацыянальнага архітэктурна-будаўнічага аблічча Беларусі. Яго шматлікія праекты рэалізаваны ў індустрыяльным жыллёвым будаўніцтве і грамадскіх пабудовах, якія ўпрыгожваюць гарады і вёскі краіны. Архітэктар шмат часу аддаў справе рэгенерацыі, рэстаўрацыі і захавання культурна-гістарычнай спадчыны рэспублікі.

Вячаслаў Міхайлавіч як вучоны працуе над праблемай даследавання развіцця нацыянальнай канцэпцыі архітэктуры Беларусі ХХ ст. У кола яго навуковых інтарэсаў уваходзіць плеяда таленавітых беларускіх дойлідаў, якім ён прысвяціў свае кнігі, напісаныя грунтоўна, з выкарыстаннем архіўных дакументаў. Манаграфіі выйшлі ў аўтарскай серыі "Майстры каменнага летапісу". У гэтых выданнях даследчык падрабязна асвятляе жыццё і творчасць Г. Заборскага, А. Духана, С. Шабунеўскага, У. Караля.

На выставачных паліцах прадстаўлены кнігі "Памятники воинской славы на белорусской земле (ХІХ – нач. ХХ в.)" (1978), "Сынам Отчизны" (1980), "Битва под Лесной" (1982), "Памятники военной истории и боевой славы" (1983), "Георгий Заборский: каталог работ" (1993) і інш. Значнае месца ў экспазіцыі займаюць шматтомныя энцыклапедыі, даведачныя выданні, навуковыя зборнікі, галіновыя часопісы, у якіх змешчаны артыкулы В.М. Чарнатава.

Акрамя навуковых прац, на выстаўцы прадстаўлены праектныя работы аўтара.

Упрыгожваюць экспазіцыю асобныя малюнкі, зробленыя В.М. Чарнатавым у час шматлікіх даследчых вандровак па краіне і за яе межамі. Яны яскрава адлюстроўваюць светапогляд мастака і яго адносіны да гісторыка-архітэктурнай спадчыны.Частка графічных работ з’яўляецца мастацкай каштоўнасцю.

Больш за два дзесяцігоддзі дацэнт кафедры архітэктурнага факультэта БНТУ Вячаслаў Міхайлавіч Чарнатаў дзеліцца сваімі ведамі са студэнтамі, перадае ім багаты вопыт нацыянальнай беларускай архітэктурнай школы. Многія яго вучні паспяхова прадаўжаюць лепшыя традыцыі свойго настаўніка, мудрага чалавека і таленавітага педагога.

Творчыя пошукі і высокі прафесіяналізм В.М. Чарнатава адзначаны шматлікімі граматамі і дыпломамі міжнародных арганізацый, у тым ліку Міжнароднай асацыяцыі Саюза архітэктараў, Саюза архітэктараў СССР, Саюза архітэктараў Рэспублікі Беларусь.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам