ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя выстаўкі “На скрыжаванні шляхоў”
Правы чалавека ў кантэксце права

Асэнсоўваць урокі гісторыі

Асэнсоўваць урокі гісторыі
Іншыя навіны

З 3 па 30 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Асэнсоўваць урокі гісторыі”, прысвечаная 50-годдзю Ірыны Аляксандраўны Масляніцынай, беларускай пісьменніцы, драматурга, журналісткі.


Ірына Масляніцына працуе сумесна з мужам Міколам Багадзяжам. І гэта творчае супрацоўніцтва аказалася паспяховым, яны добра вядомы ў Беларусі і за яе межамі.

Аўтары звяртаюцца да мінулага Беларусі, апісваючы каларытныя гістарычныя персанажы, іх жыццё і дзейнасць у кантэксце гістарычных падзей. Журналістка Л. Мінкевіч, гаворачы пра творчасць І. Масляніцынай і М. Багадзяжа, адзначыла: “Гісторыю яны ўспрымаюць не толькі як збор асобных фактаў і лічбаў, гэта ў першую чаргу людзі з жывымі пачуццямі і эмоцыямі, незвычайныя хітраспляценні лёсаў”. Таму заканамерным поспехам аўтараў стаў энцыклапедычны даведнік “Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі” (2008) – прысвечаны жанчынам Беларусі, якія пакінулі незабыўны след у гістарычных падзеях, асветніцтве, мастацтве.

Цікавыя чытачам будуць кнігі з серыі пра нясвіжскіх Радзівілаў – “Радзивиллы – несвижские короли” (2013), “Радзивиллы в эпоху интриг и авантюр” (2013), а таксама з гісторыка-публіцыстычнай серыі “Двое в истории”, прысвечанай тэме кахання ў беларускай гісторыі – “Кавалеры и дамы Белорусского Ренессанса” (2000), “По рыцарским законам” (2001), “Летописцы повествуют о любви” (2002), “Век сентиментальных писем” (2004).

Аднак пісьменніца мае і самастойныя літаратурныя і публіцыстычныя працы, з якімі можна пазнаёміцца на выстаўцы. Яна сабрала і апрацавала звыш 250 легенд з розных куткоў Беларусі, у тым ліку шмат матэрыялаў пра графаў Чапскіх, буйных землеўладальнікаў Койданаўшчыны, знакамітых грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў ХІХ–ХХ стст. Як плён гэтай працы выйшлі кнігі “Легенды” (1996), “Млын на сямі колах. Беларускія народныя легенды і паданні” (1998).

Ірына Масляніцына праявіла сябе ў драматургіі. Яна аўтар 10 гістарычных п’ес, з якіх дзве “Крыж Еўфрасінні Полацкай” і “Абеляр і Элаіза” былі адзначаны як пераможцы ў конкурсах нацыянальнай драматургіі, што праводзіў Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі.

Актыўна друкуецца пісьменніца ў газетах і часопісах. У часопісе “Женский журнал” І. Масляніцына і М. Багадзяж доўгі час вялі рубрыку “Архіў”, дзе размяшчалі свае гістарычныя мініяцюры, з якімі можна азнаёміцца на выстаўцы.

Экспазіцыя налічвае каля 70 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам