ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Новыя экспанаты для музея
Прэзентацыя кнігі «І марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны».

Дапамога бежанцам: міжнародны і нацыянальны вопыт

Дапамога бежанцам: міжнародны і нацыянальны вопыт
Іншыя Навіны

З 10 чэрвеня па 5 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Дапамога бежанцам: міжнародны і нацыянальны вопыт”, прысвечаная Сусветнаму дню бежанцаў.


Гэты Дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН 4 снежня 2000 г. (рэзалюцыя 55/76) і штогод адзначаецца 20 чэрвеня, пачынаючы з 2001 г. Абвяшчэнне гэтага Дня – даніна павагі сіле духу і мужнасці мільёнаў людзей, якія пераадолелі неверагодныя цяжкасці, каб пачаць жыццё нанава і стаць паўнавартаснымі членамі грамадства ў складаных і нязвыклых абставінах.

Сусветны дзень бежанцаў – гэта магчымасць прыцягнуць увагу да мільёнаў уцекачоў ва ўсім свеце і да іх надзённых патрэб: ад забеспячэння вадой да наладжвання часовага прыстанішча. Зусім не важна, знаходзяцца гэтыя людзі ў аддаленых лагерах або жывуць па суседстве, – усім ім патрабуецца дапамога. Дапамога бежанцам пачынаецца з усведамлення таго, што яны пакінулі родныя дамы не па сваёй волі. У Канвенцыі аб статусе бежанцаў 1951 г. бежанец вызначаецца як асоба, якая знаходзіцца па-за краінай сваёй грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства ў сілу глыбокаабгрунтаванай боязі стаць ахвярай праследаванняў па прымеце расы, веравызнання, грамадзянства, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы або палітычных перакананняў.

Зараз у свеце зарэгістравана каля 20 мільёнаў бежанцаў і 25 мільёнаў унутрана перамешчаных асоб. Міжнародная супольнасць кансалідуе свае намаганні па палягчэнні цяжкай долі гэтых людзей. Створанае ў 1950 г. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) у цяперашні час з’яўляецца цэнтральным міжнародным агенцтвам, якое прадпрымае намаганні для рашэння гэтай задачы. Яго найважнейшай функцыяй з’яўляецца наладжванне міжнароднай абароны і забеспячэнне павагі асноўных праў чалавека ў адносінах да бежанцаў, у тым ліку атрымання прыстанішча, а таксама недапушчэнне прымусовага вяртання нікога з іх у краіну, дзе яны маюць падставы баяцца рэпрэсій.

Рэспубліка Беларусь уносіць свой уклад у міжнародныя намаганні па рашэнні праблем бежанцаў. Наша краіна далучылася да Канвенцыі 1951 г. аб статусе бежанцаў і Пратаколу 1967 г., які датычыцца статусу бежанцаў, у маі 2001 г. Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Беларусі было адкрыта ў 1995 г. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў штогод рэалізуе ў Беларусі праекты на суму каля 1 млн долараў ЗША, якія ў асноўным накіраваны на ўмацаванне нацыянальнай сістэмы сховішча. У перыяд 2009–2011 гг. УВКБ ААН ў Беларусі рэалізуюцца два праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі: “Павышэнне эфектыўнасці падзелу і работы з міграцыйнымі патокамі на дзяржаўнай граніцы і ўнутры Рэспублікі Беларусь” і “Мясцовая інтэграцыя бежанцаў у Беларусі”.

Прапанаваная тэматычная выстаўка пазнаёміць чытачоў з дзейнасцю міжнародных, няўрадавых і праваахоўных арганізацый, накіраванай на забеспячэнне абароны бежанцаў, іх адаптацыю і інтэграцыю ў краінах, якія далі прыстанішча. Прадстаўленыя на выстаўцы матэрыялы знаёмяць з літаратурай пра становішча бежанцаў, з дзейнасцю УВКБ ААН, а таксама з унутранай і знешняй палітыкай Рэспублікі Беларусь, накіраванай на аказанне дапамогі бежанцам у іх пошуку бяспечнага жыцця, міру і стабільнасці.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Становішча бежанцаў у свеце;
  • Бежанцы ў сучасным міжнародным праве;
  • Роля УВКБ ААН у абароне праў бежанцаў;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва і палітыка дапамогі бежанцам;
  • Сістэма абароны бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Выстаўка прызначана для палітолагаў, юрыстаў, сацыёлагаў, супрацоўнікаў органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, навучальных і навуковых структур, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца праблемамі бежанцаў і пытаннямі міграцыі і прыстанішча.

Карысныя спасылкі

Сістэма ААН

Аддзел па каардынацыі гуманітарных пытанняў

Вярхоўны Камісар ААН па правах чалавека

Міжустаноўны аддзел па перамешчаных унутры краіны асобах

Сусветная харчовая праграма

Бліжнеўсходняе агенцтва ААН для дапамогі палясцінскім бежанцам і арганізацыі работ (БАПАР)

Асноўныя дакументы

Дадатковыя дакументы

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам