ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Культурна-асветніцкі праект “Драма Першай сусветнай”
Прэзентацыя кнігі У. Мазго

Драма Першай сусветнай

Драма Першай сусветнай
Іншыя навіны

З 20 сакавіка па 31 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “Драма Першай сусветнай”, прымеркаваная да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны.


Любая вайна – гэта вялікая трагедыя для народа, у чыю краіну яна прыходзіць. Трагедыя Першай сусветнай вайны зламала мірны ход гістарычных падзей у Еўропе і лёс ўсяго чалавецтва.

Першая сусветная вайна суправаджалася каласальнымі ахвярамі і засталася адной з самых драматычных падзей ХХ ст. Толькі Беларусь страціла ў ёй каля паўтара мільёна чалавек. Мноства вайскоўцаў і мірных жыхароў засталіся калекамі. Вялікая колькасць нашых суайчыннікаў была змушана падацца на чужыну.

100 год мінула з пачатку трагедыі сусветнага маштабу. Мноства мемуараў, кніг, даследаванняў напісана пра гэтую катастрофу.

На выстаўцы “Драма Першай сусветнай” прадстаўлена каля 500 навуковых і навукова-папулярных выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі, што прысвечаны тэме Першай сусветнай вайны. Кнігі аб яе перадгісторыі, унутранай і знешняй палітыцы супрацьлеглых бакоў, пачатку і ходзе ваенных дзеянняў, ваеннай зброі і тэхніцы, значных бітвах і наступствах сусветнай катастрофы згрупаваны па раздзелах:

  • Падзея, што змяніла свет.
  • Напярэдадні катастрофы.
  • Ва ўладзе хаосу. Успаміны сучаснікаў.
  • Вялікая забытая вайна.
  • Зброя і ваенная тэхніка Першай сусветнай.
  • Бітвы вялікай вайны.
  • Генералы Першай сусветнай.
  • Марскія баталіі.
  • Беларусь у вялікай вайне.

У экспазіцыі прадстаўлены сучасныя кніжныя серыі: “Великая забытая война”, “Военно-историческая библиотека”, “Воспоминания” і рарытэтная серыя брашур, што выдавалася Гістарычнай камісіяй пры вучэбным аддзеле Г.Р.Т.З. “Война и культура”. Аўтары і выдаўцы ставілі сваёй задачай “даць шырокім масам шэраг недарагіх і даступных па мове і змесце кніжак, у якіх можна было б знайсці водгукі на ўсе падзеі бягучага моманту”.

Акрамя кніг, экспазіцыя змяшчае арыгінальныя паштоўкі з калекцыі вядомага ў Беларусі гісторыка і філакартыста Уладзіміра Аляксеевіча Ліхадзедава.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтаваны культурна-асветніцкія праекты "Драма Першай сусветнай" і "Перазвон стагоддзяў", а таксама віртуальны праект "Беларусь у Першай сусветнай".

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам