ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Семінар-трэнінг па пошуку ў ЕАПАТІС
У Полацку экспанавалася рэдкае выданне Скарыны

Духоўнае несмяротна

Духоўнае несмяротна
Іншыя Навіны

З 31 мая па 1 ліпеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) ладзіцца выстаўка “Духоўнае несмяротна”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння рускага мастака М.В. Несцерава (1862–1942).


Мастацтва Міхаіла Васільевіча Несцерава – гэта свет Русі, ясны і цудоўны, і ў той жа час велізарны і складаны. Аддаўшы сваё жыццё вывучэнню рускіх традыцый, мастак стварыў такі глыбокі рэлігійны жывапіс, што яму не было роўных сярод сучаснікаў. Для яго прыгажосць Русі – гэта прыгажосць лірычная, сардэчная, гэта сіла малітвы і ціхае святло веры; гэта моц і героіка гісторыі.

У шматграннай творчасці жывапісца, партрэтыста, манументаліста, майстра лірычнага пейзажа Міхаіла Васільевіча Несцерава знайшлі адлюстраванне і духоўныя шуканні людзей дарэвалюцыйнай Расіі, і непаўторная прыгажосць рускай прыроды, і натхнёная актыўнасць чалавека-творцы, талент якога аддадзены тварэнню.

Славуты майстар заўсёды адчуваў сябе “вечным вучнем” перад тварам прыроды. Да канца сваіх дзён ён захаваў прагу вучыцца ў яе, запытваць яе. Зноў і зноў мастак паўтарае ў сваіх нататках: “Трэба ўмець бачыць, разумець, адчуваць, і гэты ўвесь свет табе адкажа на ўсе твае самыя пякучыя, страсныя запыты і многаму навучыць”.

На выстаўцы прадстаўлены шматлікія рэпрадукцыі работ Міхаіла Несцерава, у ліку якіх і знакамітыя “Пустэльнік”, і “Уяўленне отраку Варфаламею”, паклаўшыя пачатак тэме, якая доўгія гады займала жывапісца. Праваслаўная Русь, жыціі святых і падзвіжнікаў, маральная і духоўная дасканаласць – усё гэта знайшло адлюстраванне ў палотнах мастака “Святая Русь”, “На Русі”, царкоўных фрэсках, а таксама ў цыкле работ, прысвечаных Сергію Раданежскаму.

У ліку экспанатаў – рэпрадукцыі жывапісных палотнаў, якія захавалі прыгажосць Рускай Поўначы, іншыя пейзажы.

Асноўным жанрам творчасці Міхаіла Васільевіча пасля рэвалюцыі стаў партрэт. На выстаўцы прадстаўлена вялікая частка яго партрэтнай галерэі. Гэта рэпрадукцыя аднаго з самых знакамітых палотнаў – партрэта дачкі ў чорнай амазонцы на фоне празрыстага восеньскага пейзажу, а таксама выявы дзеячаў навукі і мастацтва – мастакоў П.Д. і А.Д. Корыных, фізіёлага І.П. Паўлава, скульптара В.І. Мухінай і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і публікацыі пра жыццё і творчасць Міхаіла Несцерава, паштоўкі. Усяго ж на выстаўцы прадстаўлена звыш 80 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-27-58.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам