ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Запрашаем да супрацоўніцтва
Песні для ўсіх сэрцаў

Думкі і настроі Уладзіміра Солтана

Думкі і настроі Уладзіміра Солтана
Іншыя навіны

З 1 студзеня па 28 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстава “Думкі і настроі Уладзіміра Солтана”, прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння беларускага кампазітара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Сёлета Уладзіміру Яўгенавічу Солтану магло б споўніцца 70 гадоў. Ён пражыў нядоўгае, але яркае і насычанае жыццё. Свой творчы шлях кампазітар пачаў досыць рана, яшчэ ў гады навучання ў Брэсцкім музычным вучылішчы (1970–1974). Першыя пробы пяра былі звязаны з вакальнымі жанрамі, але ўжо ў кансерваторскія гады У. Солтан звярнуўся да аркестравай і камерна-інструментальнай музыкі. Менавіта ў гэтых жанрах цалкам раскрыўся яго творчы патэнцыял.

Адметнай рысай твораў У. Солтана з’яўляецца яго імкненне насыціць музыку драматызмам. Гэтая асаблівасць кампазітарскага мыслення найбольш ярка выявілася ў оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” (паводле аповесці У. Караткевіча), якая стала візітнай карткай кампазітара і назаўжды ўвайшла ў гісторыю опернага мастацтва нашай краіны. Не выпадкова з імем Уладзіміра Солтана звязваюць і пачатак адраджэння нацыянальнай оперы: ён злучае традыцыі еўрапейскай музыкі з беларускай песеннасцю і гучаннем народных інструментаў у сімфанічным аркестры.

Кампазітар стаў аўтарам яшчэ дзвюх опер на лібрэта С. Клімовіча: “Пані Ядвіга” і “Мілавіца”. Аднак у сувязі з трагічнай гібеллю Уладзіміра Яўгенавіча оперы не былі пастаўленыя.

Выстава знаёміць чытачоў з музычнай спадчынай кампазітара. На ёй прадстаўлены нотныя зборнікі, гуказапісы, навуковыя артыкулы і публікацыі з перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам