ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Размова пра мову: міжнародная канферэнцыя ў бібліятэцы
Адкрый свет без тытуню

Дыяменты беларускай літаратуры

Дыяменты беларускай літаратуры
Іншыя Навіны

Да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа падрыхтавана юбілейная экспазіцыя “Дыяменты беларускай літаратуры”, якая прадстаўлена ў кальцавым калідоры 3-га паверха з 25 мая да 30 снежня.


Класікі беларускай літаратуры, народныя паэты Янка Купала і Якуб Колас – гонар нацыі. Іх імёны ў нашым уяўленні заўсёды побач. Купала і Колас – пачатак усіх пачаткаў у сучаснай беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Зробленае імі ў галіне мастацкай літаратуры, фарміравання літаратурнай мовы, нацыянальнай культуры мае міжнароднае значэнне. Напісаныя імі творы ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры і вядомы сёння далёка за межамі нашай краіны. Яны як сапраўдныя песняры-прарокі, духоўныя лідары нацыянальна-вызваленчага руху дзякуючы свайму таленту здолелі на поўны голас, але кожны па-свойму распавесці свету пра Беларусь і яе права заняць “свой пачэсны пасад між народамі”.

На выстаўцы прадстаўлена каля 400 экспанатаў, сярод якіх можна ўбачыць прыжыццёвыя выданні Купалы і Коласа, кнігі, якія выйшлі за апошнія 10 гадоў, пераклады твораў беларускіх класікаў на іншыя мовы свету, літаратуру пра іх жыццё і творчасць.

Сярод першых выданняў Янкі Купалы – зборнікі “Жалейка” (1908), “Гусляр” (1910), “Шляхам жыцця” (1913), “Спадчына” (1922), а таксама знакамітая п’еса “Паўлінка”, надрукаваная ў 1913 годзе ў Пецярбургу, у выдавецтве “Загляне сонца і ў наша аконца”. Прадстаўлены і першыя выданні Якуба Коласа – “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (Пецярбург, 1909), “Песні-жальбы” (Вільня, 1910), зборнік апавяданняў “Прапаў чалавек” (Пецярбург, 1913), поўнае выданне паэмы “Сымон-музыка” (Мінск, 1925).

З сучасных выданняў народных паэтаў Беларусі чытачу будзе цікава пазнаёміцца з першай у Беларусі персанальнай энцыклапедыяй – “Слоўнікам мовы Янкі Купалы” ў 8-мі тамах, а таксама 900-старонкавым фаліянтам, дзе знакаміты твор Якуба Коласа “Новая зямля” надрукаваны на трох мовах (беларускай, рускай і ўпершыню на польскай), “Тлумачальным слоўнікам адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа”, у якім на падставе коласаўскага кантэксту раскрываецца сэнс своеасаблівых слоў, выкарыстаных пісьменнікам у мастацкіх і публіцыстычных творах, дзённіках і пісьмах.

Таксама на выстаўцы экспануюцца матэрыялы канферэнцый, зборнікі артыкулаў аўтарытэтных літаратуразнаўцаў, выданні па гісторыі беларускай літаратуры, дзе з пазіцыі сучаснасці ацэньваецца спадчына класікаў, раскрываецца яе значэнне ў далейшым станаўленні мастацтва слова, шматлікія дакументы знаёмяць з іх жыццёвымі і творчымі дарогамі.

Творы Янкі Купалы і Якуба Коласа перакладзены на многія мовы свету. На выстаўцы можна ўбачыць выданні на англійскай, балгарскай, латышскай, літоўскай, малдаўскай, нямецкай, польскай, рускай, румынскай, таджыкскай, туркменскай, украінскай, французскай, эстонскай мовах.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў для экспазіцыі шэраг цікавых дакументаў: рукапісы з аўтографамі пісьменнікаў, іх асабістыя справы, пасведчанні аб прысуджэнні ўзнагарод і г.д.

Народ Беларусі захоўвае ў сэрцы і памяці вобразы сваіх выдатных сыноў. Імёны Купалы і Коласа – у назвах вуліц і плошчаў, устаноў культуры, адукацыі і навукі, а іх словы яшчэ шмат стагоддзяў будуць гучаць як на прасторах нашай краіны, так і далёка за яе межамі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Навіны

Зацверджаны вынікі X Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

20 Ліс 2024

19 лістапада Распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны вынікі X Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Работнікі бібліятэкі ў Мінскай гарадской ратушы

19 Ліс 2024

16 лістапада прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Мінскую гарадскую ратушу Музея гісторыі горада Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар “Інфармацыйна-бібліяграфічнае суправаджэнне навукова-даследчай і метадычнай дзейнасці бібліятэчных работнікаў”

16 Ліс 2024

14 лістапада ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся міжнародны навукова-практычны семінар “Інфармацыйна-бібліяграфічнае суправаджэнне навукова-даследчай і метадычнай дзейнасці бібліятэчных работнікаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты