ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Псіхасаматыка: як захаваць свой рэзерв здароўя
VI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Энергазберажэнне – залог устойлівага развіцця

Энергазберажэнне – залог устойлівага развіцця
Іншыя навіны

З 1 лістапада па 31 снежня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць выстаўка “Энергазберажэнне – залог устойлівага развіцця”.


Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў і стварэнне неабходных умоў для пераводу эканомікі краіны на энергазберагальны шлях развіцця – адна з прыярытэтных задач дзяржаўнай энергетычнай палітыкі. Сярод дакументаў экспазіцыі – пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па падвышэнні эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў на перыяд да 2012 года”, апублікаваная ў часопісе “Энергия и менеджмент” (2010 г., № 2).

Пытанні энерганебяспечнасці і энергазберажэння знаходзіліся ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў 14-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “Белпрамэнерга” і 13-га Міжнароднага сімпозіума “Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць”. Абодва мерапрыемствы праходзілі ў рамках Беларускага прамысловага форуму. З падрабязнай інфармацыяй пра даную падзею знаёміць артыкул К. Валошынай «“Белорусский промышленный форум – 2010”: эффективность и инновационный подход» (часопіс “Энергетика и ТЭК”, 2010 г., № 6).

Шэраг публікацый, прадстаўленых на выстаўцы, закранае такую актуальную праблему энергетыкі, як нетрадыцыйныя і аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 30 часопісаў і газет.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам