ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нетрадыцыйныя спосабы малюнка. Змешаная тэхніка малявання
Беларускае мовазнаўства і літаратуразнаўства

Гандаль людзьмі – новае рабства ў глабальным свеце

Гандаль людзьмі – новае рабства ў глабальным свеце
Іншыя Навіны

З 18 жніўня па 14 верасня ў зале абслугоўвання дакументамі міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Гандаль людзьмі – новае рабства ў глабальным свеце", прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр гандлю рабамі і яе ліквідацыі.




Гэты дзень штогод адзначаецца 23 жніўня па рэкамендацыі 150-й сесіі выканаўчага савета ЮНЕСКА у памяць аб паўстанні рабоў на Гаіці ў 1791 годзе, якое паклала пачатак працэсу ліквідацыі сістэмы рабства.

Рабства з’яўляецца беспрэцэдэнтнай трагедыяй і адной з самых цёмных старонак чалавечай гісторыі. Нягледзячы на тое, што рабства было адменена і асуджана на міжнародным узроўні, яно па-ранейшаму існуе ў новых формах і закранае сёння мільёны людзей ва ўсім свеце. Гандаль людзьмі – гэта глабальная праблема, небяспека якой у тым, што ніводная развітая краіна або краіна на шляху свайго развіцця не мае магчымасці яе пазбегнуць. Па дадзеных ААН, кожны год мільёны людзей, у асноўным жанчыны і дзеці, становяцца ахвярамі падману і гвалту, ператвараюцца ў "жывы тавар" і падвяргаюцца эксплуатацыі. Таму адкрыццё выстаўкі, што закранае адну з найбольш небяспечных праблем сучаснага свету, вельмі актуальнае.

Выстаўка пазнаёміць з даследаваннямі феномена рабства і гандлю людзьмі, а таксама з міжнародна-прававымі аспектамі рэгулявання гэтай праблемы і яе процідзеяння ў межах ААН, Еўрапейскага саюза, АБСЕ і Савета Еўропы.

Матэрыялы выстаўкі раскрыюць розныя аспекты праблемы новага гандлю рабамі ў нашай рэспубліцы. Беларусь увайшла ў лік краін-лідэраў барацьбы з гандлем людзьмі. Прапанова нашай краіны аб фарміраванні пад эгідай ААН глабальнага руху "Партнёрства супраць рабства і гандлю людзьмі ў XXI стагоддзі" выклікала зацікаўленую рэакцыю з боку ўсіх краін-членаў ААН і шэрага іншых міжнародных арганізацый.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
  • вытокі, формы праявы і сутнасць рабства і гандлю рабамі ў глабальным свеце;
  • прававое рэгуляванне барацьбы з рабствам і гандлем рабамі;
  • супрацоўніцтва ў межах ААН і іншых арганізацый у сферы барацьбы з рабствам і гандлем людзьмі;
  • Беларусь супраць трафікінгу.
У экспазіцыі прадстаўлена каля 60 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя дакументы ААН, перыядычныя выданні.

Выстаўка прызначана для шырокага кола чытачоў, прадстаўнікоў праваахоўных органаў, а таксама для суддзяў, адвакатаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, усіх зацікаўленых станам праблем кіравання працэсамі барацьбы з міжнародным рабствам і гандлем рабамі.
Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам