ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
"Залатое кола" Мінска
Царства Саламона

Гісторыя кадыфікацыі працоўнага права

Гісторыя кадыфікацыі працоўнага права
Іншыя навіны

З 1 лістапада па 31 снежня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) праходзіць выстаўка “Гісторыя кадыфікацыі працоўнага права: 85 гадоў Кодэксу аб працы БССР 1929 г. і 15 гадоў Працоўнаму кодэксу Рэспублікі Беларусь 1999 г.”.


У 2014 годзе спаўняецца 15 гадоў дзеючаму Працоўнаму кодэксу Рэспублікі Беларусь і 85 гадоў з моманту прыняцця першага Кодэкса аб працы БССР.

27 ліпеня 1929 г. ЦВК і СНК БССР прынялі першы Кодэкс аб працы БССР, які абагульніў вопыт праватворчасці і ўжывання заканадаўства аб працы не толькі ў Беларусі, але і саюзных рэспубліках, у першую чаргу – у РСФСР.

Кодэкс замацаваў дзве нормы працоўнага часу: восем гадзін, як максімум, і сем гадзін для прадпрыемстваў, пераведзеных на сямігадзінны працоўны дзень. У дакумент увайшлі агульныя і спецыяльныя прававыя гарантыі па ахове працы рабочых і служачых, а прафсаюзы надзяляліся шырокімі паўнамоцтвамі па кантролі над захаваннем працоўнага заканадаўства. Кодэкс аб працы 1929 г. адлюстраваў, з аднаго боку, дасягненні беларускага заканадаўства, а з іншага – змены эканамічнага курсу ў БССР з НЭП на індустрыялізацыю.

Апошні этап ў развіцці беларускага працоўнага заканадаўства звязаны з падрыхтоўкай і прыняццем дзеючага Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999  г. Распрацоўка пятага па ліку кадыфікаванага акта аб працы, які дзейнічае на тэрыторыі Беларусі, пачалася ў 1993 г. Новы кодэкс павялічыўся ў аб'ёме па прычыне таго, што ў яго былі ўключаны новыя нормы, якія рэгулююць парадак вырашэння калектыўных працоўных спрэчак, а таксама нормы, што рэгулююць заключэнне і дзеянне калектыўных дагавораў (дамоў) і іншыя нормы. Былі ўлічаны міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы, у якіх удзельнічае Рэспубліка Беларусь. Структура новага кодэкса значна адрозніваецца ад папярэдняга КЗаПа, які страціў сілу 1 студзеня 2000 г. Пры распрацоўцы новага Працоўнага кодэкса рэспублікі заканадаўцы ўлічылі вопыт рэгулявання працоўных і цесна звязаных з імі адносін не толькі краін СНД, але і краін Еўропы, Азіі і ЗША.

Шматгадовы вопыт прымянення Працоўнага кодэкса сведчыць пра тое, што яго нормы ў цэлым забяспечваюць вытворчую і ахоўную функцыі. Разам з тым патэнцыял норм працоўнага заканадаўства можа быць узмоцнены з улікам патрэбнасцей развіцця грамадства на сучасным этапе.

Экспазіцыя налічвае каля 50 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь – найважнейшая крыніца працоўнага права.
  • Гісторыя стварэння Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
  • Узаемаўплыў працоўнага заканадаўства Беларусі і Расіі.
  • Кадыфікацыя як форма праватворчасці ў сферы працы.

Выстаўка прызначана навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам юрыдычных ВНУ. Будзе карысная ўсім, хто цікавіцца працоўным правам.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам