ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Паэтычнае майстэрства перакладчыка
Апублікаваны праект праграмы кангрэса

Кніга як твор мастацтва

Кніга як твор мастацтва
Іншыя навіны

20 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі рэдкіх аўтарскіх кніг “Кніга як твор мастацтва”.


Экспазіцыю эксклюзіўных выданняў у Мінск прывёз дырэктар фонду “Мастацтва Сартыраны” Джорджыа Форні. Імя італьянскага калекцыянера ўжо вядома гараджанам дзякуючы арганізаванай ім у бібліятэцы восенню мінулага года выстаўцы ўнікальных дызайнерскіх рэчаў, што належалі сусветным знакамітасцям.

Выстаўка “Кніга як твор мастацтва” праводзіцца ў рамках Тыдня італьянскай мовы ў свеце – маштабнага праекта па папулярызацыі італьянскай культуры, што паспяхова рэалізуецца ўжо больш за 13 гадоў. “Тыдні – вельмі важны праект, які праходзіць ва ўсім свеце пад патранатам прэзідэнта Італіі”, – адзначыў пад час адкрыцця выстаўкі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі Стэфана Б`янкі. Ён выказаў падзяку фонду “Мастацтва Сартыраны” ў асобе Джорджыа Форні за магчымасць пазнаёміць з дзівоснымі экспанатамі беларускага гледача і Нацыянальную бібліятэку Беларусі за прадстаўленую пляцоўку для экспазіцыі. “Гэта прыемнае месца, якое можна назваць сэрцам беларускай культуры”, – сказаў пасол.

“Мне вельмі прыемна, што бібліятэка ў чарговы раз сустракае гасцей Тыдня італьянскай мовы”, – пачаў свае выступленне дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, адзначаючы плённае супрацоўніцтва ўстановы з пасольствам Італьянскай Рэспублікі ў нашай краіне.

Да слоў дырэктара далучыўся і Джорджыа Форні: “Для мяне вялікі гонар і задавальненне знаходзіцца зноў у гэтым цудоўным месцы. Думаю, нам са спадаром паслом трэба знайсці яшчэ якую-небудзь цікавую ідэю для Нацыянальнай бібліятэкі”.

Экспазіцыя прадстаўляе ўвазе наведвальнікаў дзіўныя кнігі італьянскіх аўтараў, у ліку якіх экспанаты, што цяжка ўжываць па прызначэнні, – кнігі-арт-аб’екты: драўляныя кнігі (у тым ліку са шрыфтам Брайля), шкляная, выкананая ў тэхніцы шоўкатрафарэтнага друку і шматлікія іншыя.

Ідэя дадзенай выстаўкі – пазнаёміць беларускага гледача з арыгінальнымі творамі і незвычайнымі ілюстрацыямі сучасных італьянскіх аўтараў, а таксама з дапаможнымі творамі розных форм мастацтва (скульптура і жывапіс).

Экспазіцыя размясцілася на 3-м паверсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і будзе доўжыцца да 20 лістапада 2014 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам