ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Медыцына і права
Культурнае жыццё краіны: фестывалі, конкурсы, выстаўкі

Крокі ў будучыню: па дарозе ведаў

Крокі ў будучыню: па дарозе ведаў
Іншыя навіны

З 1 верасня па 10 кастрычніка ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Крокі ў будучыню: па дарозе ведаў”, прымеркаваная да Дня ведаў.


Свята 1 Верасня – гэта першыя званкі і хваляванні, мора кветак і белых бантаў, і, вядома, першы ўрок. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог, сядзе за парту, зробіць чарговы крок па доўгай, але такой цікавай, поўнай адкрыццяў школьнай дарозе. Гэта свята не толькі педагогаў і навучэнцаў, гэта ўсенародны дзень прызнання важнасці адукацыі. Наша жыццё з кожным днём становіцца ўсё больш складаным: з’яўляюцца новыя тэхналогіі, актыўна ўкараняюцца камп’ютарныя сістэмы. Задачы будучыні будуць вырашаць тыя, хто сёння садзіцца за школьную парту.

Першага верасня – гэта хвалюючы і запамінальны дзень для кожнага школьніка. Гэтай падзеі прысвечана мноства яркіх і святочных плакатаў і паштовак. На выстаўцы шырока экспануецца калекцыя дадзеных выяўленчых матэрыялаў, якія з’яўляюцца дакументамі савецкага перыяду. Частку экспазіцыі таксама складаюць сучасныя кнігі з маляўнічымі графічнымі работамі рускіх і беларускіх мастакоў.

На выстаўцы дэманструецца каля 80 дакументаў: кнігі, плакаты, паштоўкі і рэпрадукцыі, прысвечаныя Дню ведаў.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй графікі і плакатнага мастацтва.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

 

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам