ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыты тэставы доступ да часопісаў кампаніі CIG Media Group
Рэспубліканская акцыя “Чытаем па-беларуску”

Лепшыя кнігі Беларусі – 2010

Лепшыя кнігі Беларусі – 2010
Іншыя навіны

Па выніках Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2010” з 20 жніўня па 30 верасня арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Лепшыя кнігі Беларусі” (3-ці паверх, кальцавы калідор).


Ужо стала традыцыяй штогод у рамках Дня беларускага пісьменства і Дня бібліятэк праводзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі выстаўку-прэзентацыю па выніках чарговага Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”. У гэтым годзе такое мерапрыемства адбудзецца 9 верасня. Свой ганаровы шлях лепшыя кнігі распачынаюць у Дзень беларускага пісьменства (5 верасня, Хойнікі), калі прадстаўнікам выдавецтваў уручаюцца ганаровыя дыпломы і памятны знак-сімвал “Залаты фаліянт”.

У сёлетнім 50-м конкурсе, які адбыўся 12–13 мая, узялі ўдзел 44 выдавецтвы і выдавецкія арганізацыі, якія прапанавалі больш за 250 выданняў павышанай якасці па 24 намінацыях. У выніку галасавання журы вызначаны пераможцы ў 12 тэматычных, 6 спецыяльных і 3 персанальных намінацыях.

У намінацыі “Гран-пры” ганаровае месца займае кніга “Никогда не забудем” выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Персанальныя намінацыі сёлета прысуджаны Тамары Шэлест (“Лепшы ілюстратар”), Валерыю Рагалевічу (“Лепшы дызайнер кнігі”), Пятру Кастраме (“Лепшы фотамастак”).

Усе наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пабачыць вынікі працы беларускіх выдаўцоў, лепшыя ўзоры мастацкай і паліграфічнай культуры. У экспазіцыі прадстаўлены лаўрэаты конкурсу: кнігі, якія атрымалі ганаровыя дыпломы пераможцаў, а таксама кнігі – дыпламанты I, II і III ступеняў. Каля 100 выданняў экспазіцыі размеркаваны па наступных раздзелах: “Тэматычныя намінацыі”, “Спецыяльныя намінацыі”, “Персанальныя намінацыі”. Усе кнігі пазначаны інфармацыйнымі этыкеткамі.

Акрамя таго, у экспазіцыі асобна адзначаны беларускія выданні – дыпламанты VII Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД, што адбыўся 3–4 чэрвеня 2010 г. у Маскве. Рэспубліка Беларусь выступіла на конкурсе з 32 кнігамі павышанай якасці – лаўрэатамі Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2010”. 3 верасня, падчас правядзення 23-й Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-ярмаркі, адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў.

Экспазіцыя яркая, пазнавальная, актуальная і цікавая для тых, хто сочыць за развіццём і сучасным станам паліграфічнай і выдавецкай дзейнасці ў нашай краіне.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам