ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Майстар бельканта
Жыццё без насілля

Летапісец братніх літаратурных сувязей

Іншыя Навіны

З 9 па 26 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка «Летапісец братніх літаратурных сувязей», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міхася Рыгоравіча Ларчанкі, беларускага літаратуразнаўца і крытыка, доктара філалагічных навук (1956), прафесара (1957), заслужанага дзеяча навукі Беларусі (1971).


М. Ларчанка – адзін з пачынальнікаў беларускай савецкай літаратурнай навукі, настаўнік некалькіх пакаленняў беларускіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў.
На кніжнай выстаўцы прадстаўлены літаратуразнаўчыя працы, артыкулы і рэцэнзіі аўтара, а таксама публікацыі пра жыццё і творчасць вучонага.
У экспазіцыі – манаграфіі М. Ларчанкі «На шляхах да рэалізму» (1958) і «Па шляху рэалізму» (1959), прысвечаныя даследаванню праблемы станаўлення і развіцця рэалізму ў беларускай літаратуры XIX – пачатку XX ст.
Вучонага цікавілі пытанні старажытнай беларускай літаратуры і фальклору, традыцый і наватарства. Ён з’яўляецца адным з аўтараў дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры», «Беларуская вусна-паэтычная творчасць», «Старажытная беларуская літаратура», «Беларуская народна-паэтычная творчасць». Наведвальнікі выстаўкі могуць пазнаёміцца з гэтымі выданнямі.
Шмат гадоў аўтар даследаваў узаемасувязі беларускай літаратуры з літаратурамі славянскіх народаў. На выстаўцы прадстаўлены выданні, прысвечаныя гэтай тэме: «Сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі суседніх славянскіх народаў у другой палове ХIХ ст.» (1958), зборнікі артыкулаў «Славянская супольнасць» (1963) і «Яднанне братніх літаратур» (1974), манаграфія «Жывая спадчына» (1977), «Літаратурнае пабрацімства славян» (1984).
У экспазіцыі – працы М. Ларчанкі, у якіх даследуецца творчасць беларускіх пісьменнікаў Я. Купалы, Я. Коласа, Ф. Багушэвіча,М. Багдановіча, П. Панчанкі і інш.
Дапаўняюць экспазіцыю публікацыі М. Мушынскага, А. Марціновіча, А. Лойкі, В. Казлова, В. Барысенкі і іншых, прысвечаныя Міхасю Рыгоравічу Ларчанку.
Кантактны тэлефон 293-27-16
Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам