ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя сайта Asabliva.by
Адкрыты доступ да базы даных "JSTOR"

Мастацтва смяшыць і смяяцца

Мастацтва смяшыць і смяяцца
Іншыя Навіны

З 1 красавіка па 5 мая Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “Мастацтва смяшыць і смяяцца”, размешчаную на кальцавым калідоры 2-га паверха.


Разумеючы важную ролю гумару ў прафесійным, грамадскім і асабістым жыцці чалавека, а таксама напярэдадні неафіцыйнага, але ад таго не меней ушанаванага народам першакрасавіцкага свята – Дня смеху, Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе пазітыўную кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “Мастацтва смяшыць і смяяцца”.

Здольнасць чалавека да праяўлення пачуцця гумару многімі вучонымі прызнаецца адным з найважнейшых паказчыкаў духоўнага развіцця і псіхічнага здароўя. Па словах Марка Твэна, адной іскры гумару дастаткова, каб суровасць змякчэла, раздражненне і злосць зніклі і на душы стала радасна і светла. Пачуццё гумару дапамагае здабыць творчы настрой, актывізаваць мыслядзейнасць, справіцца са стрэсавай сітуацыяй ды і проста захаваць здароўе.

У гаючую сілу смеху верылі яшчэ нашы далёкія продкі. Першыя згадкі пра дзень у гонар бога смеху адносяцца да часоў Старажытнага Рыму, дзе ў канцы лютага адзначалі Свята глупых. Паводле іншых версій, гэты звычай зарадзіўся ў старажытнай Індыі, жыхары якой дагэтуль адзначаюць 31 сакавіка Дзень жартаў. У Францыі ў 1564 г. Карл IX выдаў указ, які прадпісваў перанесці Новы год з 1 красавіка на 1 студзеня. Нягледзячы на гэта, некаторыя працягвалі адзначаць Новы год 1 красавіка, і з іх жартавалі, дорачы пустыя падарункі.

Адной з версій паходжання свята з’яўляецца гісторыя пра неапалітанскага караля, якому ў адно са святаў прыгатавалі страву з рыбы. Упадабаны пачастунак манарх заказаў праз год на тое ж свята, але такой рыбы не знайшлося і кухар вырашыў прыгатаваць падобную рыбу аналагічным спосабам. Аднак кароль заўважыў падмену і засмяяўся. Так, паводле легенды, зарадзілася традыцыя жартаваць 1 красавіка.

У славян, па меркаванні гісторыкаў і этнографаў, святкаванне 1 красавіка было адгалоскам язычаскага абраду ў гонар прыходу вясны. Баючыся Зімы, жадаючы яе хутчэй правесці, славяне пераапраналіся ў шкуры звяроў, апраналі маскі, каб яна не пазнала крыўдзіцеляў, з песнямі і скокамі спальвалі яе чучала і сустракалі Вясну.

Традыцыі правядзення Дня гумару і яго назвы практычна не змяніліся з даўніх часоў. У Італіі гэты дзень называюць Днём балваноў, у Англіі – Днём вясёлага падману, у Шатландыі – Днём зязюль, у Японіі – Днём лялек, у ЗША – Днём красавіцкіх дурняў. Жыхары Беларусі таксама не прапускаюць магчымасці пажартаваць у Дзень смеху з сваіх сяброў, сваякоў, знаёмых і калег.

Прадстаўленыя на выстаўцы кнігі раскрываюць прыроду смешнага рознымі спосабамі, формамі і жанрамі. Экспазіцыя змяшчае афарызмы і карыкатуры, пацешныя гісторыі з жыцця вялікіх і вядомых людзей і тэксты выступленняў рэзідэнтаў Comedy Club, інтэлектуальны гумар у вялікіх літаратурных творах і прыклады жыццёвага глупства ў кароткіх эсэмэсках, тэатральныя байкі і прафесійныя жарты.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на ўсіх кніжных выстаўках, якія ладзяцца ў бібліятэцы.

Карысныя спасылкі

"Дзень смеху. Гісторыя маскараду" на сайце Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі

Пра карысць смеху для здароўя

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам