ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведаў мастак М. Шамякін

Майстры дэтэктыўнага жанру

Іншыя Навіны

З 30 чэрвеня 2008 года для чытачоў і наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыта тэматычная выстаўка "Майстры дэтэктыўнага жанру".


Дэтэктыўны жанр адносіцца да такога роду літаратуры, які доўгі час заставаўся без увагі сур’ёзнай крытыкі. Як часта бывае, сама незвычайная агульнадаступнасць і папулярнасць твораў гэтага жанру выклікала сумненні ў іх мастацкіх вартасцях. У дэтэктыве абавязкова прысутнічае таямніца, загадка. Мэта дэтэктыўнай гісторыі - рашэнне загадкі. Апавяданне прывязана да лагічнага працэсу, пасродкам якога расследавальнік па ланцужку фактаў прыходзіць да раскрыцця злачынства, якое і з’яўляецца абавязковай адзінай развязкай дэтэктыва.

У экспазіцыі сабрана больш за 200 кніг шматлікіх аўтараў - ад класікаў жанру да сучасных пісьменнікаў. Прадстаўлены наступныя серыі:

  • «Классический детектив»;
  • «Исторический детектив»;
  • «Иронический детектив»;
  • «Психологический детектив»;
  • «Женский детектив»;
  • «Черный квадрат» и інш.

Раздзел "Беларускі дэтэктыў" напоўнены творамі М. Чаргінца, В. Праўдзіна, С. Трахіменкі і інш.

Вострасюжэтная літаратура, аснову якой складаюць дэтэктывы, стабільна запатрабавана чытачамі ва ўсім свеце. Таму арганізатары выстаўкі спадзяюцца, што яна прыцягне ўвагу і выклікае вялікую цікавасць.

Выстаўка размешчана на 3-м паверсе кальцавога калідора (насупраць галерэі "Лабірынт").

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам