ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Час і літаратура
Права ведаць свае правы

Міжнароднае супрацоўніцтва для міру і згоды

Міжнароднае супрацоўніцтва для міру і згоды
Іншыя Навіны

З 5 студзеня па 10 лютага 2009 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Міжнароднае супрацоўніцтва для міру і згоды”, прысвечаная Міжнароднаму году прымірэння.


2009 год быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 20 лістапада 2006 года Міжнародным годам прымірэння (рэзалюцыя 61/17). Асамблея выказала сваю цвёрдую рашучасць працягваць працэсы прымірэння ў тых грамадствах, якія сталі ахвярамі канфліктаў або былі расколатыя імі, і ахарактарызавала такія працэсы як неабходныя для ўсталявання трывалага і стабільнага міру.

На выстаўцы, якая прапануецца чытачам, прадстаўлены больш за 60 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюза і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • дзейнасць міжнародных арганізацый у галіне правядзення палітыкі прымірэння і ліквідацыі канфліктаў і войнаў;
  • міратворчасць як спосаб вырашэння канфліктаў;
  • міжнародныя прававыя дакументы і пагадненні па падтрыманні міру і прымірэнні народаў;
  • культура міру;
  • сацыяльныя праграмы, накіраваныя на падтрымку палітыкі прымірэння (скарачэнне маштабаў жабрацтва, падтрымка дэмакратызацыі).

Падзеі першага дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя – войны, тэрарызм, глыбокія супярэчнасці, што раздзяляюць народы і асобных людзей ва ўсім свеце, - абумовілі беспрэцэдэнтную актуальнасць правядзення гэтага Года. Узброеныя сутыкненні і ваенныя канфлікты, якія адбываюцца ў розных гарачых кропках, па-ранейшаму ствараюць сур’ёзную пагрозу нацыянальнай, рэгіянальнай і глабальнай бяспецы.

Разумеючы, што дыялог паміж варожымі бакамі ў духу павагі і цярпімасці з’яўляецца найважнейшым элементам міру і прымірэння, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый заклікала іншыя міжнародныя арганізацыі, урады дзяржаў, няўрадавыя арганізацыі падтрымаць працэсы прымірэння паміж народамі розных грамадстваў. Яна таксама прапанавала распрацаваць і пачаць ажыццяўленне культурных, адукацыйных і сацыяльных праграм з мэтай папулярызацыі канцэпцыі прымірэння, у тым ліку праводзіць канферэнцыі і семінары і распаўсюджваць інфармацыю па дадзеным пытанні. У канцэпцыю прымірэння ўваходзяць шматлікія дзеянні, накіраваныя на вырашэнне канфліктаў з дапамогай такіх метадаў, як пасрэдніцтва, падтрыманне міру, міратворчасць, меры па ўмацаванні даверу і нефармальная дыпламатыя.

Выстаўка будзе цікавая для спецыялістаў у галіне сусветнай палітыкі, дыпламатыі, міжнародных адносін, міжнароднага права, канфлікталогіі, грамадскіх дзеячаў, навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў ВНУ.

Спасылкі на сайты сістемы ААН

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый:

ЮНЕСКА

Універсітэт Арганізацыі Аб’яднаных Нацый:

Навіны

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам