ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Усе розныя, усе ўнікальныя
Паважаныя калегі!

Міжнародная міратворчасць: праблемы, вынікі, перспектывы

Міжнародная міратворчасць: праблемы, вынікі, перспектывы
Іншыя Навіны

З 17 мая па 6 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца выстаўка “Міжнародная міратворчасць: праблемы, вынікі, перспектывы", прысвечаная Міжнароднаму дню міратворцаў ААН.


Гэты Дзень быў абвешчаны 11 снежня 2002 года Генеральнай Асамблеяй ААН (рэзалюцыя 57/129) і штогод святкуецца 29 мая. Асамблея абрала менавіта гэтую дату таму, што ў гэты дзень у 1948 годзе ў Палесціне пачала свае аперацыі першая міратворчая місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый – Орган Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па назіранні за выкананнем умоў перамір’я (ОНВУП). Заснаванне гэтага свята – даніна павагі ўсім, хто ўдзельнічаў або працягвае ўдзельнічаць у міратворчых аперацыях ААН па падтрыманні міру, праяўляючы высокі прафесіяналізм, самаадданасць і мужнасць і дапамагаючы захаваць  мір, бяспеку і стабільнасць у спустошаных вайной грамадствах. Гэты Дзень з’яўляецца таксама днём памяці тых, хто загінуў, абараняючы справу міру.

Міратворчая дзейнасць Арганізацыі Аб’яднаных Нацый – гэта ўнікальны і дынамічны інструмент, створаны для аказання дапамогі краінам, пацярпелым ад канфлікту, у фарміраванні ўмоў для ўсталявання трывалага міру. ААН як універсальная міжнародная арганізацыя валодае дзейсным механізмам падтрымання міру і бяспекі як мірнымі сродкамі ўрэгулявання канфліктаў, так і ваеннымі. За апошнія шэсць дзесяцігоддзяў міратворчая дзейнасць Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ператварылася ў адзін з галоўных інструментаў, да якога звяртаецца міжнароднае супольніцтва з мэтай урэгулявання складаных крызісных сітуацый, якія пагражаюць міжнароднаму міру і бяспецы.

З 1948 года Арганізацыя Аб’яднаных Нацый разгарнула 63 міратворчыя аперацыі. За гэтыя гады ў аперацыях Арганізацыі Аб’яднаных Нацый узялі ўдзел сотні тысяч ваеннаслужачых, а таксама дзясяткі тысяч паліцэйскіх і іншых грамадзянскіх служачых ААН са 120 краін. На дадзены момант у свеце налічваецца 15 дзеючых місій ААН, якімі кіруе Дэпартамент аперацый па падтрыманні міру (ДАПМ). У міратворчых аперацыях задзейнічана больш за 124 тысячы міратворцаў са 115 краін свету, уключаючы 100 тысяч ваеннаслужачых і паліцэйскіх. Служэнне справе міру ў жорсткіх рамках сучаснай рэчаіснасці – занятак надзвычай небяспечны. За мінулыя 60 гадоў больш за 2 800 міратворцаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый са 118 краін загінулі, выконваючы свой абавязак пад сцягам ААН.

Па меры пашырэння маштабаў міратворчых аперацый павялічваецца і колькасць пастаўленых перад імі задач. Калі раней міратворцы традыцыйна адсочвалі захаванне пагадненняў аб спыненні агню і неслі службу на межах паміж суверэннымі дзяржавамі, то цяпер яны ўдзельнічаюць у шырокамаштабных міратворчых аперацыях і займаюцца ўрэгуляваннем унутрыдзяржаўных канфліктаў. Мандаты многіх місій прадугледжваюць аказанне садзейнічання палітычным працэсам шляхам заахвочвання нацыянальнага дыялогу і прымірэння; абарону грамадзянскіх асоб; аказанне дапамогі ў справе раззбраення і дэмабілізацыі; аказанне садзейнічання ў арганізацыі выбараў; забеспячэнне абароны і заахвочвання праў чалавека; аказанне садзейнічання ў рэфармаванні нацыянальнага сектара бяспекі і аказанне дапамогі ва ўзнаўленні правапарадку. Перад тварам новых выклікаў і палітычных рэалій міратворчая дзейнасць ААН працягвае развівацца.

Прапанаваная чытачам выстаўка пазнаёміць з літаратурай па тэорыі і гісторыі міратворчасці, а таксама пашырыць уяўленне чытачоў пра ролю міратворчасці як адной з форм палітыкі і галоўнага інструменту міжнародных адносін па ўрэгуляванні канфліктаў.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Гісторыя стварэння і ўжывання міратворчых сіл;
  • Дзейнасць ААН па правядзенні палітыкі па падтрыманні міру;
  • Дакументы рэгіянальных і міжнародных арганізацый, якія датычацца міратворчай дзейнасці;
  • Міратворчасць як спосаб вырашэння канфліктаў;
  • Прымяненне ўзброеных сіл у міратворчых аперацыях.

Асноўную частку выданняў, якія дэманструюцца на выстаўцы, складаюць дакументы ААН: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у сферы міжнародных зносін і міжнароднага права, вайскоўцам, палітыкам, грамадскім дзеячам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю сіл па падтрыманні міру.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Дакументы Генеральнай Асамблеі

Дакументы Савета Бяспекі

Дэкларацыі

Дадатковыя рэсурсы

   

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам