ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Музыкант вялікага таленту і натхнення
Святло мудрасці і дабрыні

Міжнародны тэрарызм: вытокі, праблемы, процідзеянні

Міжнародны тэрарызм: вытокі, праблемы, процідзеянні
Іншыя Навіны

З 14 ліпеня па 17 жніўня ў зале абслугоўвання дакументамі міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Міжнародны тэрарызм: вытокі, праблемы, процідзеянні".


Тэрарызм з’яўляецца адной з найбольш актуальных праблем сучаснага свету. Ён ператварыўся не толькі ў рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы асобных дзяржаў, але і набыў ярка выяўлены міжнародны характар. Сёння тэрарызм пагражае стабільнасці міжнародных адносін і эвалюцыйнаму развіццю ўсёй сусветнай супольнасці.

Гэта пагроза набывае ўсё больш глабальны характар, супраць яе дагэтуль не знойдзены сур’ёзныя ахоўныя механізмы, таму распрацоўка стратэгіі і тактыкі барацьбы з ёй мае велізарнае палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае і прававое значэнне.

Прапанаваныя ўвазе чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі матэрыялы выстаўкі знаёмяць з тэарэтычнымі пытаннямі даследавання феномена тэрарызму, аналізам вытокаў яго праяўлення, а таксама з інтэнсіўнай распрацоўкай міжнародна-прававых аспектаў рэгулявання антытэрарыстычнай дзейнасці, якую актыўна вядуць ААН, Савет Еўропы і іншыя міжнародныя арганізацыі.

У дакументах, якія экспануюцца на выстаўцы, адлюстравана інфармацыя па асноўных рэгіянальных напрамках тэрарызму ў сучасным свеце: еўрапейскаму, лацінаамерыканскаму і блізкаўсходняму. Прыведзены меры, якія прадпрымаюць асобныя дзяржавы і нацыянальныя ўрады па ліквідацыі асяродкаў яго ўзнікнення. Шырока пададзена літаратура, якая змяшчае

праграмы, методыкі, тэхніку правядзення антытэрарыстычных кампаній, вопыт дыпламатыі на службе барацьбы з тэрорам у рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый.

На выстаўцы прадстаўлена каля 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя дакументы ААН, перыядычныя выданні.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • формы праяўлення і сутнасць тэрарызму ў глабальным свеце;
  • прававое рэгуляванне барацьбы з тэрарызмам;
  • нацыянальная антытэрарыстычная палітыка асобных краін;
  • міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам.

Прапанаваная тэматычная выстаўка заклікана яшчэ раз падкрэсліць неабходнасць асвятлення розных аспектаў узнікнення тэрарызму, выяўлення і спынення тэрарыстычных праяў.

Выстаўка прызначана для шырокага кола чытачоў, прадстаўнікоў праваахоўных органаў, а таксама для суддзяў, адвакатаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, усіх зацікаўленых станам праблем кіравання працэсамі барацьбы з міжнародным тэрарызмам.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы:

Даклад Групы высокага ўзроўню па пагрозах, выкліках і зменах
Рэзалюцыя, прынятая 116 Асамблеяй Міжпарламенцкага саюза «Міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, ліквідацыі яго першапрычын і спыненні яго фінансавання, уключаючы трансгранічнае фінансаванне"
Дэкларацыіі канвенцыі
Публікацыі ААН*
Статут ААН, раздзел VII

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам