ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Халакост: памяць і засцярога
У дапамогу прафесійнаму чытанню

Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне

Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне
Іншыя Навіны

З 5 студзеня па 2 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне”, прысвечаная Міжнароднаму году моладзі.


Гэты Год быў абвешчаны на 64 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 18 снежня 2009 г. (рэзалюцыя 64/134). Пачаткам Міжнароднага года моладзі стаў V Сусветны кангрэс моладзі, што ладзіўся з 31 ліпеня па 13 жніўня 2010 г. у Стамбуле (Турцыя), а кульмінацыяй святкавання будзе Сусветная канферэнцыя моладзі пад эгідай ААН, правядзенне якой запланавана на 2011 г. Мэтай Міжнароднага года моладзі, што праходзіў пад дэвізам “Дыялог і ўзаемаразуменне паміж пакаленнямі”, з’яўляецца распаўсюджванне ідэалаў міру, павагі да праў чалавека і салідарнасці паміж людзьмі розных пакаленняў, культур, рэлігій і цывілізацый.

Па задуме ААН, Міжнародны год моладзі павінен садзейнічаць актыўнаму далучэнню маладых людзей да ўсіх сфер грамадскага жыцця, лепшага разумення іх запатрабаванняў і інтарэсаў, а таксама прадэманстраваць уклад маладога пакалення ў працэс развіцця і ажыццяўленне Сусветнай праграмы дзеянняў, якая датычыцца моладзі.

У гэтай праграме, прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН у 1995 г., замацаваны асновы палітыкі і прынцыпы дзейнасці дзяржаў у мэтах паляпшэння жыцця маладога пакалення, а таксама пазначаны крокі па пашырэнні круга магчымасцей, даступных моладзі, для таго каб браць непасрэдны, эфектыўны і канструктыўны ўдзел у жыцці грамадства. Сусветная праграма дзеянняў зводзіць разам розныя бакі дзейнасці ААН, звязанай з маладым пакаленнем: адукацыя, занятасць, вольны час і адпачынак, здароўе, сувязь пакаленняў, глабалізацыя, пераадоленне голаду, галечы, дзіцячай злачыннасці, ВІЧ/СНІД і інш.

Па класіфікацыі ААН, узрост тых, хто адносіцца да моладзі, складае ад 15 да 24 гадоў. Сёння – гэта 1,2 млрд чалавек, гэта значыць 18 % сусветнага насельніцтва. Маладое пакаленне ва ўсіх краінах з’яўляецца рэзервам для развіцця, ініцыятарам станоўчых сацыяльных змен і тэхналагічных інавацый. Ідэалы, энергічнасць і шырыня поглядаў моладзі адыгрываюць цэнтральную ролю ў працэсе развіцця грамадства. Рашэнне любой рэгіянальнай, дзяржаўнай або глабальнай праблемы непасрэдна звязана з дзейнасцю моладзі, з яе маральнай і прафесійнай пазіцыяй.

У Рэспубліцы Беларусь узроставыя паказчыкі моладзі – ад 16 да 30 гадоў. Дзяржаўная маладзёжная палітыка з’яўляецца прыярытэтным кірункам сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Рэгулярна кожныя тры гады прымаецца спецыяльная дзяржаўная праграма “Моладзь Беларусі”. У краіне функцыянуюць маладзёжныя грамадскія аб’яднанні, у ліку якіх – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА, Ліга добраахвотнай працы моладзі, Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя і інш.

Прапанаваная тэматычная выстаўка раскрывае сацыяльныя, культурныя, эканамічныя і палітычныя аспекты становішча моладзі ў сучасным грамадстве. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 выданняў: публікацыі замежных і айчынных аўтараў, дакументы міжнародных арганізацый на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Моладзь у сучасным свеце;
  • Міжнародныя прававыя дакументы і праграмы, якія датычацца моладзі;
  • Адукацыя моладзі;
  • Моладзь і рынак працы;
  • Здароўе моладзі;
  • Дзяржаўная маладзёжная палітыка Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая выкладчыкам, навуковым работнікам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца пытаннямі маладзёжнай палітыкі ў нашай краіне і ў свеце.

Карысныя спасылкі

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН

Міжнародная арганізацыя працы

ЮНЕСКА

ЮНІСЕФ

Фонд ААН па народанасельніцтве

Сусветная арганізацыя аховы здароўя

Афіцыйныя дакументы, якія датычацца дзейнасці ААН адносна моладзі

           
               
           

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам