ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Навагодні серпанцін
Перадача кніг у дар

Музыка паэзіі

Музыка паэзіі
Іншыя навіны

З 10 па 31 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Музыка паэзіі”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара Г. Свірыдава.


Творчасць Георгія Васільевіча Свірыдава (1915–1998) уваходзіць у скарбніцу рускай і сусветнай культуры. Увабраўшы ўсё лепшае, кампазітар стварыў новы, цалкам асаблівы стыль, у аснове якога ляжыць высокі маральны ідэал хрысціянскай духоўнасці. Яго музыка, напоўненая глыбокім зместам, звернута да жывых, вечных, нязменных каштоўнасцей.

Нарадзіўся кампазітар 16 снежня 1915 г. у мястэчку Фацежы, размешчаным у Курскай губерні. З дзевяці гадоў ён жыл у Курску. Тут і пачаў вучыцца іграць на раялі. Але неўзабаве заняткі спыніліся, значна больш, чым раяль, юнага аматара музыкі прыцягвала балалайка. Ён навучыўся іграць на ёй і паступіў у самадзейны аркестр рускіх народных інструментаў.

З 1929 па 1932 г. юны музыкант вучыўся ігры на фартэпіяна ў Курскай музычнай школе, дзе на ўступных экзаменах 14-гадовы падлетак выканаў марш уласнага сачынення. У Ленінградскім цэнтральным музычным тэхнікуме займаўся па класе фартэпіяна ў І. Браўда і класе кампазіцыі ў М. Юдзіна. Творы, напісаныя ў гэты перыяд, хутка становяцца вядомымі. Вакальны цыкл на вершы А. Пушкіна, які складаецца з шасці рамансаў, прадставіў слухачу на дзіва самастойнага, своеасаблівага кампазітара, якому не было тады і 20-ці гадоў. Ён паступае ў кансерваторыю ў клас кампазіцыі П. Разанава, а праз паўгода становіцца вучнем Дз. Шастаковіча. У 1937 г. Георгія Свірыдава прымаюць у Саюз кампазітараў СССР.

Значнае месца ў яго творчасці займае вакальная музыка, у ёй знайшла адлюстраванне спадчына практычна ўсіх рускіх паэтаў-класікаў. Таленавіты кампазітар пісаў на вершы У. Маякоўскага (“Патэтычная араторыя”), С. Ясеніна (“Паэма памяці Сяргея Ясеніна”, вакальны цыкл “У мяне бацька – селянін”, кантата “Драўляная Русь” і паэма “Адчаленая Русь”), М. Някрасава (“Вясенняя кантата”), А. Пушкіна (“Пушкінскі вянок”), а таксама А. Блока, Б. Пастарнака, М. Лермантава, А. Пракоф’ева, М. Ісакоўскага, А. Твардоўскага і на пераклады тэкстаў У. Шэкспіра, Р. Бёрнса, А. Ісаакяна.

У галіне інструментальнай музыкі найбольш значнымі сталі фартэпіяннае трыа, "Альбом п’ес для дзяцей", музыка для камернага аркестра, саната і дзве партыты для фартэпіяна, музыка для камернага аркестра. Шырокае распаўсюджанне атрымалі аркестравая сюіта "Час, наперад!", а таксама музычныя ілюстрацыі "Мяцеліца" да аднайменнай аповесці А. Пушкіна.

На выстаўцы прадстаўлены кнігі і публікацыі з перыядычных выданняў, прысвечаныя жыццю і творчасці Г. Свірыдава. Асноўную частку экспазіцыі складаюць нотныя выданні і аўдыязапісы яго твораў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць праслухаць творы кампазітара ў выкананні А. Вядзернікава, Я. Несцярэнкі, Ю. Гуляева, І. Архіпавай, А. Абразцовай, Акадэмічнага хору рускай песні Усесаюзнага радыё, Маскоўскага камернага хору, Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь і іншых калектываў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам