ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
З печы – у друкарню!
ХІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

На арбіце часу

На арбіце часу
Іншыя навіны

З 20 красавіка па 14 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “На арбіце часу”, прысвечаная 75-годдзю беларускага празаіка, кінасцэнарыста Віктара Апанасавіча Казько.


Сярод беларускіх пісьменнікаў другой паловы ХХ ст. талент Віктара Казько вылучаецца ярка і самабытна. Яго проза – гэта балючая і мудрая праўда пра складаны, поўны драматызму шлях вяртання чалавека, народа да сябе, сваіх вытокаў, сваёй духоўнасці.

Выстаўка складаецца з трох раздзелаў. Першы раздзел адкрываюць творы аўтара, якія прадстаўлены ў зборах твораў, асобных выданнях раманаў, публікацыях у перыядычных выданнях. Творчасць выдатнага майстра прозы цесна пераплецена з яго біяграфіяй. Трагічныя падзеі вайны, якія захаваліся ў дзіцячай свядомасці, сталі сюжэтна-кампазіцыйным, сэнсавым, этычным цэнтрам аповесцей “Високосный год” (1972), “Аповесць аб беспрытульным каханні” (1975), “Суд у Слабадзе” (1978). З сібірскімі ўражаннямі аўтара звязаны творы “Тёмный лес, тайга густая” (1973), “Добры дзень і бывай” (1974). Значную ўвагу В. Казько ўдзяляе экалагічным праблемам: выступае не толькі за чысціню прыроды, але і за чысціню чалавечых адносін, мар, ідэалаў. Гэтай тэме прысвечаны аповесці “Цвіце на Палессі груша” (1978), “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” (1991), раман “Неруш” (1981). Своеасаблівым падагульненнем творчых пошукаў В. Казько стаў раман “Хроніка дзетдомаўскага саду” (1987), у якім тэма абяздоленага дзяцінства спалучылася з тэмай чалавека і прыроды, мінулай вайны і сённяшняга дня.

У апошнія дзесяцігоддзі аўтар усё часцей звяртаецца да сацыяльнай і філасофскай праблематыкі (аповесці “Прахожы” (1995), “Да сустрэчы” (1997); раман “Бунт незапатрабаванага праху” (2009), які параўноўваюць з творам калумбійскага пісьменніка Г. Маркеса “Сто гадоў адзіноты”).

У другім раздзеле экспазіцыі сабраны пераклады твораў пісьменніка. Варта адзначыць, што большая частка рускамоўных версій была зроблена самім аўтарам.

З асаблівасцямі жыцця і творчага шляху лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1982), прэміі Ленінскага камсамола (1977), прэміі імя М. Астроўскага (Расія, 1975), прэміі імя Б. Палявога (Расія, 1990), уладальніка ордэна “Знак пашаны” Віктара Казько можна пазнаёміцца ў апошнім раздзеле, які змяшчае аўтарэфераты і манаграфіі, перыядычныя і энцыклапедычныя артыкулы па тэме.

Усяго на выстаўцы сабрана больш за 120 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спіс літаратуры

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам