ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Мультчытайка” паводле казкі Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”
Аўтарам навуковых артыкулаў з Беларусі будзе цікава!

Нацыянальная святыня

Нацыянальная святыня
Іншыя Навіны

У бібліятэцы арганізавана выстаўка, прымеркаваная да 550-годдзя з’яўлення цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

У Гродзенскай вобласці, за дзесяць кіламетраў ад горада Слонім, знаходзіцца невялікая вёска Жыровічы. Менавіта там размяшчаецца велічны праваслаўны Свята-Успенскі манастыр, які ўяўляе сабой унікальны архітэктурны ансамбль, вядомы не толькі на Беларусі, але і за яе межамі.

Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр стаў адным з асноўных духоўных цэнтраў праваслаўя на беларускай зямлі, а таксама ўвайшоў у лік найбуйнейшых архітэктурных ансамбляў XVII–XVIII стст. на тэрыторыі краіны. За сваю гісторыю ён ні разу не закрываўся і захоўваў пераемнасць традыцый на працягу пяці стагоддзяў. Менавіта тут знаходзіцца цудатворны абраз Жыровіцкай Божай Маці, адзін з самых шанаваных абразоў веруючых, які ўваходзіць у спіс 100 вялікіх святыняў праваслаўя.

На выстаўцы прадстаўлена каля 60 экспанатаў: энцыклапедыі, кнігі, артыкулы з часопісаў і выяўленчыя матэрыялы. Яны распавядаюць пра гісторыю з'яўлення, шанавання і лёс Жыровіцкага абраза Божай Маці, а таксама аб заснаванні Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра на месцы з'яўлення гэтай цудатворнай іконы.

Цэнтральнае месца на выстаўцы адведзена кнігам XIX ст. Сярод іх вылучаюцца “Жировицкая чудотворная икона Божіей Матери и Жировицкая обитель”, выдадзеная ў 1867 г. у Вільні, і “Древнее сказаніе о Жировицахъ и о чудотворномъ образъ Жировицкой Богоматери”, выдадзеная ў 1897 г. Асобны раздзел выстаўкі прысвечаны падзвіжнікам Жыровіцкага манастыра, малітвамі і мужнасцю якіх абіцель выстаяла ў гады ваеннага ліхалецця і сёння з'яўляецца цэнтрам праваслаўнай веры Беларусі.

Выстаўка, якая размешчана ў кальцавым калідоры 3-га паверха, адрасуецца шырокаму колу чытачоў і абуджае цікавасць да праваслаўнага краязнаўства і гісторыі праваслаўя на беларускіх землях.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам