З 1 па 29 снежня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Навагоднія падарункі”.
Сярод шматлікіх святаў асаблівай магіяй і казачнасцю прывабліваюць Каляды і Новы год. Імкнучыся прынесці радасць, здзейсніць цуд, стварыць атмасферу дабра і чараўніцтва, кожны з нас дорыць падарункі і сувеніры. Найбольш каштоўным з’яўляецца сюрпрыз, зроблены сваімі рукамі. Атрымліваць такія падарункі прыемна, бо яны адрозніваюцца асаблівай цеплынёй і душэўнасцю, арыгінальнасцю і непаўторнасцю, у іх падкрэсліваецца індывідуальнасць творцы, які ўкладае ва ўласны твор частачку сваёй душы.
У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы пра асноўныя тэхнікі стварэння вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод іх – традыцыйнае рукадзелле, якое ўключае шыццё, карункапляценне, вязанне і вышыўку з іх шматлікімі варыянтамі: вязанне спіцамі і кручком, вышыўка крыжыкам і гладдзю.
Значную частку выстаўкі займаюць выданні, прысвечаныя сучасным відам рукадзелля, мода на якія прыйшла да нас з Захаду зусім нядаўна. Гэта валенне з воўны; квілінг – стварэнне кампазіцый са скручаных спіраллю папяровых стужак; скрапбукінг – выраб паштовак і афармленне сямейных або асабістых фотаальбомаў; дэкупаж – дэкарыраванне прадметаў інтэр’еру. Вырабы, выкананыя з дапамогай такіх тэхнік, змогуць стаць унікальнымі і запамінальнымі падарункамі падчас калядных і навагодніх святаў.
Таксама ўвагу наведвальнікаў прывабяць кнігі па бісерапляценні і мастацтве вышыўкі пацеркамі як спосабе дэкарыравання адзення і стварэння біжутэрыі.
Святочны настрой наведвальнікам падораць кнігі пра ёлачныя цацкі, выданні пра выраб навагодніх масак і гірлянд, а таксама букетаў з цукерак і іншых падарункаў з розных матэрыялаў. Карыснай будзе інфармацыя аб карвінгу – дэкаратыўнай разьбе па гародніне і садавіне, асвоіўшы якую кожны самастойна зможа ўпрыгожыць стравы да навагодняга стала.
Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 50 дакументаў.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |