ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Непераможнай поўні ззянне…
Найкаштоўнейшы Каран “Рэйхан” перададзены ў дар бібліятэцы!

Не астыне цяпло роднай зямлі

Не астыне цяпло роднай зямлі
Іншыя навіны

З 1 красавіка па 15 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Не астыне цяпло роднай зямлі”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка і перакладчыка Алеся Жука.


Алесь (Аляксандр Аляксандравіч) Жук – добра вядомая ў нашай літаратуры постаць. Яго называюць празаікам вясковай плыні, які даследуе ў сваёй творчасці найперш маральна-этычную праблематыку. Літаратуразнавец Уладзімір Гніламёдаў адзначаў: “Кожны пісьменнік мае сваю ўнутраную, духоўную біяграфію. У А. Жука гэта – пачуццё каранёў, малая радзіма, з якімі яго злучае мост праз час, абвостранае адчуванне прыналежнасці да свайго роду”. Творы пісьменніка адметныя апісаннем багатага спектра чалавечых характараў і ўзаемаадносін, роздумам над пытаннямі жыцця і лёсу, неспакоем за стан навакольнага асяроддзя. Ён звяртаецца да прыроды шчасця, асэнсавання чалавекам самога сябе, адносін да працы, да зямлі.

На выстаўцы экспануецца каля 100 дакументаў. Сярод іх – кнігі прозы Алеся Жука “Асеннія халады” (1972), “Паляванне на старых азёрах” (1975), “Паўстанак вяртання” (1981), “Праклятая любоў” (1991), “Пагаварыць трэба” (1993), “Над чыстым полем” (1999), кнігі выбраных твораў “Водсветы зорак” (1997), “Вечаровае сонца” (2006). Прадстаўлены і пераклады твораў аўтара на замежныя мовы.

Цікавай для наведвальнікаў будзе аповесць А. Жука “Паляванне на Апошняга Жураўля” (1982), па матывах якой у тэатры імя Янкі Купалы быў пастаўлены спектакль, на кінастудыі “Беларусьфільм” знята аднайменная мастацкая стужка (1986), а таксама аповесць “Зоркі над палігонам” (1977), па яе матывах пастаўлены фільм “Палігон” (1983). Сярод экспанатаў – аповесць “Чорны павой” (1986), дзе пісьменнік паспрабаваў сябе ў дэтэктыўна-прыгодніцкім жанры.

Даведацца пра Яўгенію Янішчыц, Максіма Танка, Янку Брыля і іншых літаратараў можна будзе з успамінаў Аляксандра Аляксандравіча.

Асобны раздзел выстаўкі знаёміць з перакладчыцкай дзейнасцю Алеся Жука. На беларускую мову ён пераклаў раман М. Булгакава “Майстар і Маргарыта”, аповесці Г. Траяпольскага “Белы Бім Чорнае вуха” і У. Багамолава “Зося”, творы Ж. Жубера, Н. Сафарава, М. Кацюбінскага, Т. Джумагельдыева і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю публікацыі пра жыццё і творчы шлях юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам