ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
На хвалі духоўнасці: прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове
Чужы, Боб Дылан і Кінг, аб’яднаныя Конрадам

Пасажыр з "Настрома"

Пасажыр з "Настрома"
Іншыя Навіны

14 лістапада ў бібліятэцы пачала працаваць літаратурна-мастацкая выстаўка Кшыштафа Астроўскага “Пасажыр з «Настрома»”, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Джозэфа Конрада.


“Сінтэз мастацтваў – адзін з асноўных эстэтычных прынцыпаў Конрада. Яго заўсёды займалі дасягненні мастакоў, скульптараў «...» стаўленне музыкі і жывапісу да літаратуры. Конрад вялікую ўвагу надаваў ілюстрацыям да ўласных раманаў, не раз падкрэсліваючы, што літаратура ў ідэале павінна імкнуцца да пластычнасці скульптуры, шматзначнасці і сімвалічнасці музыкі, выразнасці малюнка...” – пісала ў сваім артыкуле, прысвечаным творчасці Джозэфа Конрада, былы генеральны дырэктар Усесаюзнай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры, першы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (IFLA) Кацярына Юр’еўна Гéніева. З гэтага артыкула, апублікаванага у дзевяцітомным акадэмічным выданні “Гісторыя сусветнай літаратуры”, пачынаецца кніжная частка літаратурна-мастацкай выстаўкі “Пасажыр з «Настрома»”.

Кніжная экспазіцыя ўключае больш за 30 выданняў класіка англійскай літаратуры з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку прыжыццёвых. На выстаўцы можна ўбачыць зборы твораў, выбраныя творы, зборнікі, асобныя раманы, аповесці, апавяданні і іншыя публікацыі Джозэфа Конрада на англійскай, польскай, нямецкай, украінскай мовах.

Прадстаўлены літаратурны дэбют Конрада – раман “Капрыз Алмэйра”, яго наступныя раманы “Негр з «Нарцыса»”, “Лорд Джым”, “Настрома”, “Перамога”, аповесці “Сэрца цемры”, “Юнацтва”, “Тайфун”, “Дуэль”, “Фрэйя Сямі Выспаў” і іншыя творы.

Асноўная частка выданняў размяшчаецца ў экспазіцыі ў храналагічным парадку напісання твораў.

Лепшыя кнігі Конрада прысвечаны мору, ён быў выдатным марыністам у літаратуры. Аднак галоўнай творчай заслугай пісьменніка літаратуразнаўцы і крытыкі лічаць уменне выкрываць глыбіні таямніц чалавечага лёсу, асобы, характару. Выстаўка зацікавіць аматараў класічнай замежнай літаратуры.

Выстаўка "Пасажыр з "Ностромо»" была ўрачыста адчынена і працуе ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) да 15 студзеня 2018 года.

Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Навіны

Перасоўная выстава “Роля народаў СССР у Вялікай Перамозе” да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

6 Лют 2025

“Роля народаў СССР у Вялікай Перамозе” – фотадакументальны выставачны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкіх войск над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, удзелу ў барацьбе народаў СССР, значным і пераломным падзеям ваеннага часу.

Мастацкія выстаўкі

Новыя магчымасці для карыстальнікаў бібліятэк краіны!

5 Лют 2025

У рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства” 135 бібліятэк нашай краіны былі падключаны да Электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

На крылах Чэхава

5 Лют 2025

Да 165-годдзя з дня нараджэння вялікага рускага пісьменніка і драматурга ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі арганізаваны кніжная выстава “На крылах Чэхава”, а таксама мастацкая – “Чэхаў. Мастацтва натхнення”.

Кніжныя выстаўкі

Зала дакументаў па мастацтве працягвае цыкл лекцый “Гісторыя касцюма з Ірынай Крошнер”

5 Лют 2025

12 лютага а 15-й гадзіне ў зале дакументаў па мастацтве адбудзецца трэцяя лекцыя па гісторыі касцюма “Пышнасць і вытанчанасць касцюма эпохі Адраджэння”.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Да Дня беларускай навукі

3 Лют 2025

1 лютага адбылося адукацыйнае мерапрыемства “Навукова-педагагічныя даследаванні: метадалагічныя асновы” для студэнтаў лінгвістычнага факультэта і факультэта педагогікі і псіхалогіі, арганізаванае кафедрай дашкольнай і пачатковай адукацыі сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 лютага 1945 года. 14 тыдняў да Перамогі

4 Лют 2025

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944–1945 гг., якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты