ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дні культуры Беларусі ў Літве
Новыя электронныя інфармацыйныя рэсурсы для навукі і адукацыі

Першыя кветкі

Першыя кветкі
Іншыя Навіны

З 21 верасня па 10 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Першыя кветкі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Зоські Верас (1892–1991).


Зоська Верас – вядомы псеўданім Людвікі Антонаўны Сівіцкай. Творчая спадчына пісьменніцы, публіцыста, мемуарыста, выдаўца, грамадска-культурнага дзеяча – гэта вершы, апавяданні, шматлікія артыкулы па сельскай гаспадарцы і педагогіцы. Ужо ў юнацкія гады яна брала ўдзел у арганізацыі і дзейнасці Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, члены якога ставілі сваёй мэтай развіццё нацыянальна-патрыятычнай самасвядомасці народных мас. Зоська Верас была асабіста знаёма з М. Багдановічам, М. Гарэцкім, З. Бядулем, У. Галубком, Ядвігіным Ш. і іншымі вядомымі дзеячамі беларускай культуры. Яна заснавала, выдавала і рэдагавала папулярныя часопісы для дзяцей “Заранка” і “Пралескі”, была выдаўцом спецыялізаванага часопіса “Беларуская борць” і інш.

Экспазіцыя складаецца з двух раздзелаў. Першы раздзел выстаўкі “Верасовыя лісты” прысвечаны творчасці пісьменніцы. Увагу наведвальнікаў выстаўкі прывабіць невялікая кніжка – “Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік”, выдадзены З. Верас у 1924 г. у Вільні. Сярод экспанатаў – зборнік вершаў і апавяданняў пісьменніцы “Каласкі” (1985). Аснову экспазіцыі склалі паэтычныя творы аўтара, якія друкаваліся ў часопісах даваеннага і пасляваеннага часу: “Саха”, “Заранка”, “Студэнцкая думка”, “Шлях моладзі”, “Полымя”, “Роднае слова”, “Работніца і сялянка” і інш. У раздзеле таксама прадстаўлена перапіска пісьменніцы з Н. Ватацы, А. Бачылам, В. Скалабанам.

Другі раздзел экспазіцыі “Гаспадыня лясной хаткі” змяшчае энцыклапедычныя выданні з артыкуламі пра З. Верас, успаміны аб сустрэчах і знаёмстве з ёю, а таксама вершы У. Скарынкіна, Р. Барадуліна і В. Шніпа, прысвечаныя пісьменніцы.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэстаўрацыя лістовак-плакатаў 1943 года выдання з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Май 2024

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі адрэстаўрыраваны дзве лістоўкі-плакаты 1943 года выдання.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цыкл кінапаказаў адкрыў фільм “Падрыў”

24 Май 2024

23 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, прымеркаванага да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дні культуры Новасібірскай вобласці ў бібліятэцы

24 Май 2024

24 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры, падведамаснымі Міністэрству культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі, і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам