ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прыгоды ў Снежным каралеўстве, або Час навагодніх цудаў
У кавярнях Мінска з’явіліся паліцы для буккросінгу з беларускай літаратурай

Пра вечнае музыка раскажа

Пра вечнае музыка раскажа
Іншыя навіны

З 21 лістапада па 30 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Пра вечнае музыка раскажа”, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара А.Д. Кастальскага.


Выдатны майстар харавога пісьма і знаўца харавой культуры, педагог і музыкант-асветнік Аляксандр Дзмітрыевіч Кастальскі (1856–1926) з’яўляўся разам з тым буйным, арыгінальным даследчыкам, чые работы азначалі новы этап у тэарэтычным вывучэнні рускай народнай песні.

Прырода надзяліла Аляксандра Дзмітрыевіча многімі талентамі. Ён пісаў вершы, займаўся акцёрскім майстэрствам, захапляўся жывапісам і фатаграфіяй. Аднак сур’ёзна ставіўся толькі да сваёй музычнай дзейнасці. Кампазітар з’яўляўся ключавой постаццю духоўна-музычнага адраджэння мяжы стагоддзяў. Яго царкоўныя кампазіцыі (Кастальскім напісана каля 130-ці хораў), а таксама сачыненні, што выраслі з царкоўна-пеўчых жанраў або роднасныя ім (манументальнае “Брацкае памінанне”, кантаты, музычныя дзействы і рэстаўрацыі), склалі найкаштоўнейшы пласт рускага мастацтва. Сярод твораў А. Кастальскага – оперы “Шэры воўк і Іван-царэвіч”, “Клара Міліч”, цыкл “З мінулых стагоддзяў”, хоры a cappella, музыка да драматычных спектакляў “Сценька Разін”, “Кароль Лір”, “Ганеле”, апрацоўкі рускіх народных песень.

Асноўную частку экспазіцыі складаюць нотныя выданні і аудыядакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Наведвальнікі маюць магчымасць праслухаць шэраг духоўных твораў аўтара ў выкананні мужчынскага хору Маскоўскага падвор’я Свята-Траецкай Сергіевай лаўры (“Хрыстос Уваскрос!”), хору Патрыяршага кафедральнага саборнага храма Хрыста Збавіцеля (“Велічанне Прасвятой Тройцы”), хору Мінскага духоўнага вучылішча (“Свеце ціхі”), хору Успенскага кафедральнага сабора Адэсы (трапар свята Праабражэння Гасподняга) і інш.

Дапаўняюць выстаўку кнігі і публікацыі з перыядычных выданняў, прысвечаныя жыццю і творчасці А.Д. Кастальскага, артыкулы і ўспаміны кампазітара, яго работа “Особенности народно-русской музыкальной системы” (1923).

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам